Перайсці да зместу

Браўнаўскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браўнаўскі ўніверсітэт
англ.: Brown Universitys
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Brown Universitys
Заснаваны 1764
Тып універсітэт Лігі плюшчу
Студэнты 10 333 і 10 338[1]
Краіна
Размяшчэнне Провідэнс, Род-Айленд, ЗША
Сайт brown.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Браўнаўскі ўніверсітэт (англ.: Brown University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Провідэнс у штаце Род-Айленд, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта сёмая найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША, заснаваная ў 1764 годзе як каледж у англійскай калоніі Род-Айленд на плантацыі Провідэнс. Гэта адзін з 9 каланіяльных каледжаў, створаных да вайны за незалежнасць ЗША, гэта быў першы каледж у ЗША, які задэклараваў, што прыём і навучанне студэнтаў павінны быць роўнымі незалежна ад рэлігіі. Універсітэт мае старэйшую ў ЗША праграму па прыкладной матэматыцы і старэйшую інжынерную праграму ў Лізе плюшчу. Гэта адна з першых устаноў ЗША, якая пачала надаваць доктарскія ступені.

Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў раёне Каледж-Хіл у горадзе Провідэнс. Універсітэт акружаны федэральным архітэктурным раёнам з канцэнтрацыяй будынкаў Каланіяльнай эпохі. Там знаходзіцца адна з самых багатых у Амерыцы канцэнтрацый архітэктуры XVII і XVIII стагоддзяў. Конкурс паступлення на бакалаўрыят у гэты ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых высокіх у ЗША (у сярэднім прымаецца на навучанне толькі 5% ад агульнай колькасці жадаючых).

Па стане на сакавік 2022 года 11 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі былі звязаны з універсітэтам як выпускнікі, выкладчыкі або даследчыкі, а таксама 1 лаўрэат Філдса і інш. Сярод выпускнікоў універсітэта 27 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 21 мільярдэр, 4 дзяржаўныя сакратары ЗША, больш за 100 дэпутатаў Кангрэса Злучаных Штатаў, 58 стыпендыятаў Родса, 22 стыпендыяты Макартура і 38 прызёраў Алімпійскіх гульняў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж
  • Школа інжынерыі
  • Школа прафесійнага навучання
  • Школа грамадскага здароўя
  • Школа медыцыны
  • Школа магістратуры і аспірантуры

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]