Іожэф Сігеці
Іожэф Сігеці Szigeti József | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1892 |
Месца нараджэння | Будапешт |
Дата смерці | 19 лютага 1973 (80 гадоў) |
Месца смерці | Люцэрн |
Краіна |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | выканаўца |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
![]() |
Іожэф (Джозеф, Жазеф) Сігеці (венг.: Szigeti József, 5 верасня 1892, Будапешт - 19 лютага 1973, Люцэрн) — венгерскі і амерыканскі скрыпач.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сігеці — адзін з найбольш прыкметных скрыпачоў XX стагоддзя. Найбольш яскрава яго талент раскрыўся пры выкананні санат і партыі для скрыпкі сола Іагана Себасцьяна Баха (Эжэн Ізаі пад уражаннем ад гэтага выканання таксама напісаў 6 санат для скрыпкі сола, першая з якіх прысвечана Сігеці), а таксама маштабных канцэртаў Бетховена і Брамса. Сігеці цікавіўся сучаснымі яму музычнымі плынямі і часта даваў прэм'еры новых твораў для скрыпкі, у ліку якіх - канцэрты Эрнеста Блоха, Франка Мартэна і Альфрэда Казелы. У яго рэпертуары таксама былі творы Берга, Міё, Равеля, Руселя, Стравінскага. Сігеці належаць некалькі перакладаў і кадэнцый для канцэртаў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Іожэф Сігеці(англ.) на сайце Allmusic
- Біяграфія Сігеці (англ.)
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |