Іосіф Антонавіч Матусевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Антонавіч Матусевіч
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1907(1907-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 1985
Прафесія акцёр
Тэатр

Іосіф Антонавіч Матусевіч (4 кастрычніка 1907, Мінск — 1985) —  беларускі акцёр. Народны артыст БССР (1972). 

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў студыю Беларускага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1928), у якім доўгі час працаваў.

Іосіф Антонавіч — характэрны, камедыйны акцёр. Яго мастацтву уласцівы востры пластычны малюнак ролі, жыццёвая праўда і яркасць сцэнічных фарбаў. Талент Іосіфа Матусевіча асабліва выявіўся ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Куторга («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), дзядзька Ясіп («Навальніца будзе» па трылогіі Я. Коласа «На ростанях»), Сымон Рапецька («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Войт («Лявоніха» П. Данілава), Суддзя («Несцерка» В. Вольскага), Дзімар («Сэрца на далоні» І. Шамякін), Гарошка («Выбачайце, калі ласка» А. Макаёнка), поп Ілля («Званы Віцебска» У. Караткевіча) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).