Іосіф Маркавіч Нядзвецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Маркавіч Нядзвецкі
Род дзейнасці падарожнік-даследчык
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1908(1908-06-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1959(1959-12-26) (51 год)
Месца смерці палярная станцыя на мысе Арктычны СССР
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1940

Іосіф Маркавіч Нядзвецкі (23 чэрвеня 1908, Магілёў — 26 снежня 1959) — даследчык Арктыкі, палярнік. Герой Савецкага Саюза (1940).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 чэрвеня 1908 года ў Магілёве ў сям’і рабочага. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў дзіцячым доме.

Працаваў спачатку ў якасці качагара на Магілёўскай цукернай фабрыцы, а потым, праз 5 год, будаўніка чыгункі ў Карэліі. Затым працаваў слесарам на заводзе «Анега» у Петразаводску. Асвоіў прафесію машыніста кацельных установак, ён пераходзіць працаваць машынстам ледакола «Ермак».

Ледакол «Ермак» у канцы 1937 года вызваляў параходы «Садко», «Малыгін» і «Г. Сядоў», якія аказаліся ў лядовым палоне падчас іх навуковай экспедыцыі ў моры Лапцевых. Першыя два судны былі выратаваны адразу, а «Г.Сядоў» вымушаны быў дрэйфаваць з ільдамі. Экіпаж парахода змянілі добраахвотнікі з «Ермака» і «Садко». Сярод іх быў і Нядзвецкі.

Дрэйф «Г. Сядова» (6100 км) цягнуўся 812 дзён. На працягу ўсяго гэтага тэрміна каманда парахода назірала змяненні магнітнага поля і лядовага становішча, вымярала глыбіні.

У Вялікую Айчынную вайну Іосіф Маркавіч з 1943 года на Беларускім, 1-м Беларускім франтах. Пасля вайны працаваў у Запаляр’і.

За праяўлены гераізм пад час дрэйфу «Г. Сядова», усім 15 членам экіпажа, у тым ліку і І. М. Нядзвецкаму, Указам СНК ад 3 лютага 1940 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і Залатой Зоркі Героя.

З 1946 года працаваў начальнікам палярнай станцыі на мысе Арктычны.

Загінуў 26 снежня 1959 года ў пажары на палярнай станцыі. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]