Іпаліт Гечэвіч
Іпаліт Гечэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Ляліва | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | 1845[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гечэвічы[d] | ||||||
Бацька | Вікенцій Іванавіч Гечэвіч | ||||||
Маці | Эльжбета з Прушынскіх[d] | ||||||
Жонка | Кацярына з Валадковічаў[d] | ||||||
Дзеці | Канстанты Юліян Гечэвіч[d] і Ядвіга з Гечэвічаў[d] | ||||||
Бітвы |
Іпаліт Валерыян Гечэвіч (польск.: Hipolit Gieczewicz; каля 1801—1846) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Гечэвічаў герба «Ляліва». Сын мінскага губернатара Вікенція Іванавіча Гечан-Гечэвіча (1770—1840) і Лізаветы з Прушынскіх (1778—1849).
Калежскі рэгістратар, у 1826—1831 гадах вілейскі павятовы маршалак. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, высланы ў г. Варонеж.
Уладальнік маёнтка Вязынь (на 1835 год — 2171 душа прыгонных абодвух палоў).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/%D0%92%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BD%D1%8C._%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%86%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82_%D0%93%D0%B5%D1%87%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%281845%29_%D1%96_%D0%9A%D0%B0%D1%86%D1%8F%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0_%D0%93%D0%B5%D1%87%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%281847%29_%2802%29.jpg/220px-%D0%92%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BD%D1%8C._%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D1%96._%D0%86%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82_%D0%93%D0%B5%D1%87%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%281845%29_%D1%96_%D0%9A%D0%B0%D1%86%D1%8F%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0_%D0%93%D0%B5%D1%87%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%281847%29_%2802%29.jpg)
Памёр у 1845 годзе. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Вязыні разам з жонкай. Над магілай пастаўлены абеліск з белага мармуру.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Кацярынай з Валадковічаў (каля 1808—1847), дачкой Вікенція Валадковіча, маршалка шляхты Вілейскага і Барысаўскага паветаў, пляменніцай мінскага губернскага маршалка Іосіфа Міхайлавіча Валадковіча. Ад яе дзеці:
- Станіслаў (1824—1867), у шлюбе з Эміліяй Тамашэўскай;
- Канстанцін Юліян (1826—1863), у шлюбе з Соф’яй з Дактаровіч-Грабніцкіх. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Вязыні;
- Ядвіга (нар. 1837), у шлюбе з Аляксандрам Горватам (1831—1879), маршалкам шляхты Кіеўскай губерні.
-
Магіла сына Канстанціна Юліяна Гечэвіча ў Вязыні
-
Магіла Соф'і з Грабніцкіх, жонкі сына Канстанціна Юліяна ў Вязыні
-
Партрэт сына штабс-капітана Станіслава Іпалітавіча Гечэвіча. Уладзімір Гау, 1850-я
Зноскі
- ↑ надмагілле
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ГЕЧЕВИЧ Викентий (Винцент) Иванович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.