Ірад Анціпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірад Анціпа
Jesus-och-Herodes.jpg
Нараджэнне не пазней за 20 да н.э.
Смерць 39
Род Ірадыяды[d]
Бацька Ірад Вялікі[1][2]
Маці Малтака[d][1]
Жонка Фазеліс[d] і Ірадыяда[2]
Дзейнасць палітык, манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірад Анціпатар — цар іўдзейскі (4 да н.э. — 39) ідумейскага паходжання, сын Ірада Вялікага (734 да н.э.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пастаўлены царом Іудзеі рымскім трыумвірам Маркам Антоніем. Кіраваў чацвёртай часткай Іўдзейскага царства, як і яго бацька, быў заўзятым будаўніком, заснаваў горад Тыверыяду, названую ў гонар рымскага імператара Тыберыя, куды перанёс сваю рэзідэнцыю. Будучы слабавольнай і беспрынцыпнай асобай, ён любіў шыкоўнае жыццё і вострыя адчуванні. Адвергнуўшы законную жонку, Ірад сышоўся з Ірадыядай, жонкай свайго зводнага па бацьку брата. За гэту сувязь Іаан Хрысціцель ганьбаваў Ірада, які баючыся выкрыцця дачасу цярпеў Іаана, пакуль у справу не ўмяшалася сама Ірадыяда. Каб звесці з Іаанам асабістыя рахункі, яна спачатку дамаглася яго зняволення ў крэпасць, а пасля пакарання яго смерцю адсячэннем галавы. Натхняемы Ірадыядай, Ірад у мэтах дамагання царскай годнасці заключыў сепаратны саюз з парфянамі супраць рымлян. За гэта ён разам з Ірадыядай па загаду імператара Кая Калігулы быў высланы ў гальскі горад Люгдунум Канвенарум (цяпер Сэн-Бертран-дэ-Каменж, Францыя) і пасаджаны там у турму, дзе і памёр. Хрысціянскае паданне абвінавачвае Ірада не толькі ў абразе, але і ў прамым саўдзеле ў смерці Ісуса Хрыста.[3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]