Перайсці да зместу

Ірына Іванаўна Сярова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Іванаўна Сярова
руск.: Ирина Ивановна Серова
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1930(1930-10-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2001(2001-01-20) (70 гадоў)
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія
Месца працы Карачаева-Чаркескі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. Д. Аліева, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1977)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Іванаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Ірына Іванаўна Сяро́ва[1] (руск.: Ирина Ивановна Серова; 26 кастрычніка 1930 — 20 студзеня 2001) — вучоны і педагог, філосаф, доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1977), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979).

Нарадзілася ў вёсцы Бакрылава (Усць-Кубінскі раён, Валагодская вобласць Расіі). У 1952 годзе скончыла Іванаўскі педагагічны інстытут. У 1958 годзе скончыла аспірантуру пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце і пачала працу ў Карачаеўскім педагагічным інстытуце. З 1961 года ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, у 1974—1989 гадах — загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па праблемах фарміравання і выхавання асобы, культуры міжнацыянальных адносін, нацыянальнай палітыкі, методыкі выкладання грамадскіх навук, гісторыі грамадска-палітычнай думкі Беларусі і інш.

Сярод апублікаванага:

  • О пролетарском интернационализме. — Мн., 1970.;
  • Культура межнациональных отношений. — Мн., 1986.;
  • Лектор в студенческой аудитории: Проблемы общения. — Мн. 1988.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.