Ірына Аляксандраўна Герасімчык
Ірына Аляксандраўна Герасімчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 1977[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Ірына Аляксандраўна Герасімчык (дзявоцкае прозвішча Журко; нар. 1977, г. Навагрудак, Гродзенская вобласць) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (2003), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1999 годзе скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». У 1999—2002 гадах праходзіла падрыхтоўку ў аспірантуры на кафедры агульнага і тэарэтычнага мовазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «беларуская мова». Навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар М. А. Даніловіч[2].
У 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы»[2].
У 2005—2008 гадах — старшы выкладчык кафедры рускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы; з 2008 года — старшы выкладчык, дацэнт кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ. Выкладае курсы «Гісторыя беларускай журналістыкі», «Сучасная беларуская мова», «Стылістыка», «Гісторыя журналістыкі Гродзеншчыны», «Рэгіянальны і гарадскі брэндынг», «Планаванне і арганізацыя рэкламнай кампаніі», «СМІ як сацыякультурны феномен», «Карпаратыўныя СМІ»[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: медыялінгвістыка, стылістыка, беларуская фразеалогія і парэміялогія, гісторыя журналістыкі[2].
Аўтар 24 навуковых артыкулаў (з іх 2 замежныя публікацыі)[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальна-прэцэдэнтны феномен «людзьмі звацца» ў сучаснай беларускай інфармацыйнай прасторы // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: зб. навук. прац., Гродна, 20-21 красавіка 2012 г. / ГрДУ; рэдкал.: І. В. Жук (адк. рэд.) [і інш.]. — Гродна: ТАА «ЮрСаПрынт», 2013. — С. 197—202.
- Карпаратыўнае выданне як інструмент фарміравання карпаратыўнай культуры // Корпоративная пресса в системе СМИ Республики Беларусь: традиции, опыт, пути развития: материалы Респ. науч.-практ. конф., Мінск, 1-2 ноября 2013 г. / редкол.: С. В. Дубовик (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Изд. центр БГУ, 2014. — С. 41-45.
- «Праўду кажа тая прыказка». Функцыянаванне парэміялагічных адзінак у журналісцкім тэксце // Роднае слова. — 2013. — № 12. — С. 31-33.
- Пословица как функционально-смысловой элемент в публицистическом тексте // Мова і культура: науковий журнал. — Вып. 16. — К.: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2013. — Т. ІІІ (165). — С. 283—289.
Зноскі
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудку
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мовазнаўцы Беларусі
- Выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ