Перайсці да зместу

Ірына Муцуаўна Хакамада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Муцуаўна Хакамада
Ірына Хакамада ў кастрычніку 2008 года
Ірына Хакамада ў кастрычніку 2008 года
Сцяг Намеснік Старшыні Дзяржаўнай Думы ФС РФ Сцяг
31 мая 2000 — 29 снежня 2003
Сцяг Дэпутат Дзяржаўнай Думы ФС РФ Сцяг
14 студзеня 1994 — 29 снежня 2003
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага камітэта РФ па падтрымцы і развіцці малога прадпрымальніцтва Сцяг
30 кастрычніка 1997 — 22 верасня 1998
Папярэднік Вячаслаў Аляксандравіч Прохараў
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 13 красавіка 1955(1955-04-13)[1] (69 гадоў)
Імя пры нараджэнні руск.: Ирина Муцуовна Хакамада
Бацька Муцуа Хакамада[d]
Маці Ніна Іосіфаўна Сінельнікава
Дзеці Данііл, Марыя
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Партыя
Член у
Адукацыя РУДН
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Месца працы
Узнагароды
Сайт hakamada.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Муцуоўна Хакамада (нар. 13 красавіка 1955, Масква) — расійскі палітык, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі I—III скліканняў.

Скончыла эканамічны факультэт Універсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы. Абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на эканамічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1983 годзе атрымала вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Палітычная эканомія».

З 1980 года — малодшы навуковы супрацоўнік НДІ Дзяржплана РСФСР. З 1989 года занялася прадпрымальніцкай дзейнасцю. Была адным з кіраўнікоў кааператыва «Сістэмы + праграмы», дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, галоўным экспертам і членам біржавога савета Расійскай таварна-сыравіннай біржы (РТСБ).

Тройчы абіралася ў Дзяржаўную Думу Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Двойчы — як незалежны дэпутат па Арэхава-Барысаўскай акрузе г. Масквы. З 1994 года — член Камітэта Дзяржаўнай Думы па эканамічнай палітыцы. З’яўлялася членам Дэлегацыі Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У 1994 годзе была арганізатарам дэпутацкай групы "Ліберальна-дэмакратычны саюз «12 снежня». З 1996 года — член Камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце, падатках, банках і фінансах.

У 1997 годзе пастановай Урада Расійскай Федэрацыі прызначана Старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Расійскай Федэрацыі па падтрымцы і развіццю малога прадпрымальніцтва. З’яўлялася членам камісіі Урада Расійскай Федэрацыі па эканамічных рэформах, старшынёй Кансультатыўнага савета па падтрымцы і развіццю малога прадпрымальніцтва ў дзяржавах-удзельніцах СНД. Удзельнічала ў працы Палітычнага кансультатыўнага Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Грамадскага савета па малому прадпрымальніцтву пры Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.

У 1999 годзе ўзначаліла Інстытут развіцця прадпрымальніцтва.

У снежні 1999 года, будучы лідарам дэмакратычнай партыі «Саюз правых сіл», зноў абрана Дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі III склікання па Усходняй выбарчай акрузе г. Санкт-Пецярбурга. У перыяд са студзеня па чэрвень 2000 года з’яўлялася членам Камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце і падатках і старшынёй Камісіі па абароне правоў інвестараў. У чэрвені 2000 года была абрана намеснікам Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

  1. Irina Chakamada // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.