Ісак Саламонавіч Жораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісак Саламонавіч Жораў
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1976(1976-04-17)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург, Анестэзіялогія, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера анестэзіялогія[1], медыцына і хірургія[1]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Petr Gertsen[d] і Мікалай Нілавіч Бурдэнка
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Ісак Саламонавіч Жораў (1898, Магілёў — 17 красавіка 1976, Масква) — савецкі вучоны-медык, хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай анестэзіялогіі і стваральнік першай савецкай анестэзіялагічнай школы, прафесар (1938)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Жорава на Новадзявочых могілках Масквы.

Ісаак Жораў нарадзіўся ў сям’і рамесніка ў Магілёве ў 1898 годзе. У 1915-м паступіў у фельчарскае вучылішча, працаваў сельскім лекарам у акупаванай немцамі Магілёўскай губерні. У лютым 1918 года ўступіў у рады Чырвонай арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Пасля заканчэння вайны Жораў быў адкамандзіраваны на вучобу ў Маскву на медыцынскі факультэт МДУ, быў вучнем М. Н. Бурдэнкі і П. А. Герцэна  (руск.)[3]. Пасля заканчэння вучобы працаваў галоўным хірургам маскоўскіх бальніц на Басманнай і Трохгорнай, сам стаў заснавальнікам школы хірургіі і анестэзіялогіі. Праз 5 дзён пасля пачатку вайны І. С. Жораў добраахвотна пайшоў на фронт.

У 1937 годзе апублікаваў манаграфію «Неінгаляцыйны наркоз у хірургіі», якая стала класічным навучальным дапаможнікам.

У гады Вялікай Айчыннай вайны[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Жораў служыў галоўным хірургам 31-й арміі, а затым быў прызначаны галоўным хірургам 33-й арміі. У 1941 годзе разам з часткамі 33-й арміі трапіў у акружэнне, быў кантужаны. У акупацыі арганізаваў працу шпіталя для мясцовых жыхароў і палонных. З 1942 года кіраваў падпольнай групай па перакідцы параненых салдат партызанам пад выглядам памерлых хворых. 11 сакавіка 1943 года раён быў вызвалены часцямі Савецкай Арміі, быў прызначаны галоўным хірургам 1-га Беларускага фронту (пад камандаваннем маршала Ракасоўскага). Жораў кіраваў медыцынскім забеспячэннем найбуйнейшых наступальных аперацый Савецкай Арміі на Арлоўска-Курскай дузе, у Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацыях. У асабістым архіве І. С. Жорава захоўваюцца лісты камандуючага 1-м Беларускім фронтам Маршала Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага, маршала артылерыі В. І. Казакова, генерал-палкоўніка танкавых войскаў Р. М. Арла  (руск.) і іншых военачальнікаў, якія змяшчаюць словы прызнання яго ратных заслуг і асабіста выкананых аперацый, якія выратавалі жыццё тысячам салдат і афіцэраў.

Вяртанне да навуковай працы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны І. С. Жораў вярнуўся да навуковай і выкладчыцкай працы ў Першы медыцынскі інстытут загадчыкам кафедры факультэцкай хірургіі. Пад яго кіраўніцтвам абаронена і напісана 19 доктарскіх і 55 кандыдацкіх дысертацый.

Жораў быў абраны ганаровым членам Каралеўскага хірургічнага каледжа Вялікабрытаніі, Таварыства анестэзіёлагаў Ірландыі і Вялікабрытаніі, Медыцынскага таварыства Чэхаславакіі імя Пуркінье, Таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў Германіі і многіх іншых.

Ім апублікавана 160 друкаваных прац, 7 манаграфій. Такія працы, як «Развіццё абязбольвання ў Расіі і ў СССР», «Агульнае абязбольванне ў хірургіі», паслужылі асновай першага ў краіне кіраўніцтва — «Агульнае абязбольванне» (1964). І. С. Жораў чатыры разы ўдастойваўся медалёў ВДНГ СССР за свае распрацоўкі ў галіне медыцынскай тэхнікі і медыкаментаў для анестэзіі і рэанімацыі. Гэтыя працы зрабілі прафесара кіраўніком школы анестэзіёлагаў у нашай краіне. Клініка, кіраваная Ісаакам Жоравым, становіцца вядучай у анестэзіялогіі.

«Справа лекараў»[правіць | правіць зыходнік]

У 1953 годзе Жораў публічна выступіў з трыбуны Першага медыцынскага інстытута ў абарону абвінавачаных па «Справе лекараў», назваўшы іх гонарам савецкай медыцыны. Жораў быў арыштаваны. Асабіста за яго хадайнічалі Г. Жукаў і К. Ракасоўскі. Яго выпусцілі пасля смерці Сталіна і заканчэння справы лекараў[4].

Ісак Саламонавіч Жораў памёр 17 красавіка 1976 года ў Маскве і быў пахаваны на Новадзявочых могілках, участак № 3.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Алена Пятроўна Раманава (1902—1993), доктар медыцынскіх навук, прафесар, у 1953—1969 гадах — кіраўнік аддзялення паталогіі цяжарнасці ў Інстытуце акушэрства і гінекалогіі Міністэрства аховы здароўя РСФСР.

Сын — Уладзімір Ісакавіч Жораў (1924—2002), доктар медыцынскіх навук, прафесар. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Дачка — Ірына Ісакаўна Жорава (1940—1985), кардыёлаг.

Унучка Таццяна (нар. 1952).

Працы[правіць | правіць зыходнік]

І. С. Жоравым апублікавана 160 друкаваных прац, 7 манаграфій. Некаторыя навуковыя манаграфіі і публікацыі:

  • Неингаляционный наркоз в хирургии. — 1937.
  • Развитие обезболивания в России и в СССР. — 1951.
  • Общее обезболивание в хирургии. — М., 1959.
  • Общее обезболивание. — М.: Медицина, 1964.

Мемуары:

  • Жоров И. С. В тылу врага под Вязьмой. // Военно-исторический журнал, 1965, № 6.
  • И. С. Жоров — хирург 33-й армии: Стенограмма беседы с И. С. Жоровым 6 ноября 1946 г. из фонда Комиссии по истории Великой Отечественной войны // Архив еврейской истории. Том 9. М.: РОССПЭН, 2017.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. История обезболивания в стоматологии
  3. Исаак Соломонович Жоров
  4. Светлана Жорова. Жизнь, отданная борьбе с болью. Журнал «Мишпоха» (№ 6, 2000). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2012. Праверана 2011-5-23.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]