Ісая Берлін
Ісая Берлін | |
---|---|
англ.: Isaiah Berlin | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1997[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык, выкладчык універсітэта, дыпламат, historian of ideas, сацыёлаг, палітолаг |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Кірунак | гісторыя філасофскіх ідэй |
Значныя ідэі | негатыўная і пазітыўная свабода |
Вядомыя вучні | Geoffrey Midgley[d] |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Эразма[d] (1983) Іерусалімская прэмія[d] (1979) ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (чэрвень 1979) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісая Берлін (англ.: Isaiah Berlin; 9 чэрвеня 1909 — 5 лістапада 1997) — англійскі філосаф, гісторык ідэй, тэарэтык. Лаўрэат Іерусалімскай прэміі 1979 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ісая Берлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай яўрэйскай сям'і. Разам з сям'ёю жыў у Пскове, сведка падзей лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыяў 1917 года. Сям'я з'язджае з Латвіі ў Англію ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончвае Оксфардскі ўніверсітэт і атрымлівае ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Берлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадах ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне з вялікай увагай вывучаў Уінстан Чэрчыль.
У 1974 г. ён становіцца прэзідэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Берлін — прафесар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Усіх Душ у Оксфардзе.
Быць лібералам значыць жыць і даваць жыць іншым. Ісая Берлін |
Ліберальная дзяржава — гэта дзяржава з максімальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максімальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных. Ісая Берлін |
У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзвяла Ісаю Берліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1939 «Карл Маркс» (Karl Marx: His Life and Environment)
- 1953 «Вожык і ліса» (The Hedgehog and the Fox: An Essay on Tolstoy's View of History)
- 1955 «Гістарычная непазбежнасць»
- 1956 «Стагоддзе асветы» (The Age of Enlightenment: The Eighteenth-Century Philosophers)
- 1958 «Дзве канцэпцыі волі»
- 1969 «Чатыры эсэ пра волю» (Four Essays on Liberty)
- 1978 «Рускія мысляры» (Russian Thinkers)
- 1978 «Паняцці і катэгорыі» (Concepts and Categories: Philosophical Essays)
- 1979 «Супраць цячэння» (Against the Current: Essays in the History of Ideas)
- 1980 «Асабістыя ўражанні» (Personal Impressions)
- 1990 «Скрыўленае дрэва чалавецтва: часткі з гісторыі ідэй» (The Crooked Timber of Humanity: Chapters in the History of Ideas)
- 1996 «Сенс рэальнасці» (The Sense of Reality: Studies in Ideas and their History)
Шматлікія працы І. Берліна прысвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасці, нараджэнню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібералізм і яе разладу з заходнім лібералізмам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Sir Isaiah Berlin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Isaiah Berlin // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 5 ліпеня 2024.
- ↑ а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ https://doi.org/10.1093/ref:odnb/65663
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Памерлі 5 лістапада
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Оксфардзе
- Пахаваныя ў Оксфардзе
- Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Брытанскай акадэміі
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Рыцары-бакалаўры
- Лаўрэаты прэміі Эразма
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Філосафы-аналітыкі
- Філосафы Вялікабрытаніі
- Філосафы XX стагоддзя
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Вялікабрытаніі
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Прэзідэнты Брытанскай акадэміі
- Дзеячы лібералізму
- Мемуарысты Вялікабрытаніі
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг