Ісаў
Jump to navigation
Jump to search
Ісаў (іўр.: עֵשָׂו) — паводле Бібліі, першы сын Ісака і Равекі, брат-блізнюк Якава, родапачынальнік ідумеяў.
Паводле біблейскага падання, быў выдатным паляўнічым і любімым сынам Ісака. Пасля таго як у яго праз абман Якаў купіў за сачыўкавую поліўку права першародства, быў празваны Эдомам. За вераломны ўчынак свайго брата-блізнюка спачатку нават пагражаў знішчыць Якава, але потым змірыўся са сваім лёсам і пасяліўся ў гарыстай і пустыннай зямлі на поўдзень ад Палесціны, якая потым атрымала назву Ідумеі.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 161.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 161. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісаў