Іскандэр Садыкавіч Даутаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іскандэр Садыкавіч Даутаў
татар.: Искәндәр Даутов
Дата нараджэння 2 верасня 1923(1923-09-02)
Месца нараджэння станцыя Ісількуль, Омская губерня, РСФСР
Дата смерці 26 верасня 1943(1943-09-26) (20 гадоў)
Месца смерці Брагінскі раён
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 19421943
Званне
гвардыі
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Іскандэ́р Сады́кавіч Дау́таў (19231943) — кулямётчык 4-га эскадрону 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, гвардыі радавы, Герой Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іскандэр Даутаў нарадзіўся 2 верасня 1923 года ў горадзе Іслількуль ў сям’і рабочага. Па нацыянальнасці татарын. У 1927 годзе сям’я Даутавых пераехала з Омскай вобласці ў Петрапаўлаўск[1]. Скончыў сем класаў школы, затым школу ФЗУ пры мясакамбінаце Петрапаўлаўска. У 19401942 гадах вучыўся ў Петрапаўлаўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме[2].

У 1942 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію, на франтах Вялікай Айчыннай вайны — з мая 1943 года. 26 верасня 1943 года кулямётчык 4-га эскадрону 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі Іскандэр Даутаў ў ліку першых пераправіўся праз раку Дняпро ля вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі і, уварваўшыся ў траншэю праціўніка, знішчыў некалькі фашыстаў у рукапашным баі. У адзін з момантаў бою гітлераўцы пасадзілі каля сотні аўтаматчыкаў у лодкі з мэтай зайсці па рацэ ў тыл 4-га эскадрону і не даць магчымасці пераправіцца іншым падраздзяленням 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка. Іскандэр Даутаў адкрыў агонь з кулямёта, усталяванага ля берага Дняпра, і знішчыў дзясяткі гітлераўскіх салдатаў і пашкодзіў некалькі лодак. У перастрэлцы Іскандэр Даутаў загінуў[2].

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Няданчычы Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці (Украіна)[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года Даутаву Іскандэру Садыкавічу пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе Петрапаўлаўску (Казахстан) усталяваны бюст героя. Яго імем названы прафтэхвучылішча № 26 у Петрапаўлаўску і вуліца ў вёсцы Неданчычы. Ія І. С. Даутава высячэна залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі, усталяваных у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й (16-й гвардзейскай) Башкірскай кавалерыйскай дывізіі (г. Уфа)[2].

Зноскі

  1. М. К. Козыбаев и др. Алма-Ата. Энциклопедия. — Алма-Ата: Гл. ред. Казахской Советской энциклопедии, 1983. — 608 с. — 60 000 экз.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Герои страны Искандер Садыкович Даутов (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 29 сентября 2008.(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 29 сентября 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Искандер Садыкович Даутов на сайце «Героі краіны»

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.