Ісідар Айзек Рабі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ісідар Айзек Рабі
II Rabi.jpg
Дата нараджэння

29 ліпеня 1898(1898-07-29)[1][2]

Месца нараджэння

Рыманаў[d], Гміна Рыманаў, Krosno County[d], Падкарпацкае ваяводства, Польшча

Дата смерці

11 студзеня 1988(1988-01-11)[3][1][2] (89 гадоў)

Месца смерці

Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША[4]

Грамадзянства

Flag of the United States.svg ЗША[5]
Flag of Poland.svg Польшча

Род дзейнасці

фізік, вучоны-ядзернік, прафесар універсітэта, фізік-тэарэтык

Навуковая сфера

Атамная фізіка

Месца працы

Калумбійскі ўніверсітэт

Альма-матар

Калумбійскі ўніверсітэт
Карнельскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Albert Potter Wills[d][6]

Узнагароды і прэміі
Подпіс

Подпіс

Commons-logo.svg Ісідар Айзек Рабі на Вікісховішчы

Ісідар Айзек Рабі (англ.: Isidor Isaac Rabi; 29 ліпеня 1898, Рыманаў, Аўстра-Венгрыя — 11 студзеня 1988, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік.

Рабі нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Рыманаў, тады ў Аўстра-Венгерскай імперыі, а цяпер знаходзіцца ў Польшчы (Падкарпацкае ваяводства). Праз год пасля нараджэння, бацькі Рабі эмігравалі ў ЗША. Скончыў Карнельскі ўніверсітэт (1919). 3 1929 у Калумбійскім універсітэце (з 1937 прафесар, з 1967 ганаровы прафесар). У 1940—45 намеснік дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Навуковыя працы па магнетызме, ядзернай фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядзерны магнітны рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магнітных момантаў атамных ядраў (метад Рабі), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магнітных момантаў пратона і дэйтрона, выявіў электрычны квадрупольны момант у дэйтрона (1939).

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1944) «за рэзанансны метад вымярэнняў магнітных уласцівасцяў атамных ядраў». Залаты медаль Н. Бора (1967).

  1. 1,0 1,1 Encyclopædia Britannica
  2. 2,0 2,1 (unspecified title)
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/487952/Isidor-Isaac-Rabi
  4. http://www.aip.org/history/acap/biographies/bio.jsp?rabii
  5. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/103555/CERN
  6. Математическая генеалогия — 1997.