Эрвін Шродзінгер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрвін Шродзінгер
ням.: Erwin Schrödinger
Schrodinger.jpg
Дата нараджэння

12 жніўня 1887({{padleft:1887|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:12|2|0}})

Месца нараджэння

Вена, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці

4 студзеня 1961({{padleft:1961|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (73 гады)

Месца смерці

Вена, Аўстрыя

Грамадзянства

Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Flag of Austria.svg Аўстрыя
Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх
Flag of Ireland.svg Ірландыя

Навуковая сфера

тэарэтычная фізіка

Месца працы

Венскі ўніверсітэт,
Іенскі ўніверсітэт,
Універсітэт Штутгарта,
Універсітэт Брэслау ,
Цюрыхскі ўніверсітэт
Берлінскі ўніверсітэт,
Оксфардскі ўніверсітэт,
Грацскі ўніверсітэт,
Генцкі ўніверсітэт,
Дублінскі інстытут вышэйшых даследаванняў

Альма-матэр

Венскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Франц Экснер
Эган Швейдлер
Фрыдрых Хазенерль

Вядомы як

адзін са стваральнікаў квантавай механікі

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1933)

Подпіс

Erwin sig-2011-30-06.png

Э́рвін Ру́дольф Іо́зеф Алякса́ндр Шро́дзінгер (ням.: Erwin Rudolf Josef Alexander Schrödinger; 12 жніўня 1887, Вена, Аўстрыя — 4 студзеня 1961, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1933 разам з Полем Дыракам) за адкрыццё новых аспектаў тэорыі атамаў і іх застасаванне.

Шродзінгеру належыць шэраг фундаментальных вынікаў у галіне квантавай тэорыі, якія ляглі ў аснову хвалевай механікі: ён сфармуляваў хвалевыя ўраўненні(руск.) бел. (стацыянарнае і залежнае ад часу ўраўненні Шродзінгера), паказаў тоеснасць развітога ім фармалізму і матрычнай механікі(руск.) бел., распрацаваў хвалевамеханічную тэорыю абурэнняў(руск.) бел., атрымаў рашэнні шэрагу канкрэтных задач. Шродзінгер прапанаваў арыгінальную трактоўку фізічнага сэнсу хвалевай функцыі(руск.) бел.; у наступныя гады неаднаразова падвяргаў крытыцы агульнапрынятую Капенгагенскую інтэрпрэтацыю(руск.) бел. квантавай механікі (парадокс «ката Шродзінгера» і іншае). Акрамя таго, ён з'яўляецца аўтарам мноства работ у розных галінах фізікі: статыстычнай механіцы і тэрмадынаміцы, фізіцы дыэлектрыкаў, тэорыі колеру, электрадынаміцы, агульнай тэорыі адноснасці і касмалогіі; ён распачаў некалькі спроб пабудовы адзінай тэорыі поля. У кнізе «Што такое жыццё?» Шродзінгер звярнуўся да праблем генетыкі, зірнуўшы на феномен жыцця з пункту гледжання фізікі. Ён надаваў вялікую ўвагу філасофскім аспектам навукі(англ.) бел., антычным(бел. (тар.)) бел. і ўсходнім філасофскім канцэпцыям(англ.) бел., пытаннях этыкі і рэлігіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне і адукацыя (1887—1910)[правіць | правіць зыходнік]

Памятная шыльда на будынку Акадэмічнай гімназіі.

Эрвін Шродзінгер быў адзіным дзіцям у забяспечанай і культурнай венскай сям'і. Яго бацька, Рудольф Шрёдингер, паспяховы ўладальнік фабрыкі па вытворчасці цыраты і лінолеума(ням.) бел., адрозніваўся цікавасцю да навукі і доўгі час займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Венскага батаніка-заалагічнага таварыства. Маці Эрвіна, Геаргіна Эмілія Брэнда, была дачкой хіміка Аляксандра Баўэра, лекцыі якога Рудольф Шродзінгер наведваў падчас вучобы ў імператарска-каралеўскай Венскай вышэйшай тэхнічнай школе (ням.: k. k. Technischen Hochschule). Становішча ў сям'і і зносіны з высокаадукаванымі бацькамі спрыялі фарміраванню разнастайных інтарэсаў юнага Эрвіна. Да адзінаццаці гадоў ён атрымліваў хатнюю адукацыю, а ў 1898 годзе паступіў у прэстыжную Акадэмічную гімназію (ням.: Öffentliches Academisches Gymnasium), дзе вывучаліся ў асноўным гуманітарныя прадметы. Вучоба давалася Шродзінгеру лёгка, у кожным класе ён станавіўся лепшым вучнем. Шмат часу прысвячаў чытанню, вывучэнню замежных моў. Яго бабуля па матчынай лініі была англічанкай, таму ён з ранняга дзяцінства авалодаў гэтай мовай. Любіў наведваць тэатр; асабліва яму падабаліся п'есы Франца Грыльпарцэра(англ.) бел., якія ставіліся ў Бургтэатры[1][2].


Фрыдрых Хазенерль аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне Шродзінгера як вучонага.

Бліскуча здаўшы выпускныя іспыты ў школе, Эрвін паступіў у Венскі ўніверсітэт восенню 1906 года, дзе абраў для вывучэння курсы матэматыкі і фізікі. Вялікі ўплыў на фарміраванне Шродзінгера як навукоўца аказаў Франц Экснер, які чытаў лекцыі па фізіцы, якія надавалі асаблівае значэнне метадалагічным(руск.) бел. і філасофскім пытанням навукі. Цікавасць да тэарэтычных праблем фізікі паўстала ў Эрвіна пасля знаёмства з Фрыдрыхам Хазенерлем, пераемнікам Людвіга Больцмана на кафедры тэарэтычнай фізікі. Менавіта ад Хазенерля будучы вучоны даведаўся пра актуальныя навуковыя праблемы і цяжкасці, якія ўзнікаюць у класічнай фізіцы пры спробе іх вырашыць. За час навучання ва ўніверсітэце Шродзінгер авалодаў матэматычнымі метадамі фізікі, аднак яго дысертацыйная праца была эксперыментальнай. Яна была прысвечана вывучэнню ўплыву вільготнасці паветра на электрычныя ўласцівасці шэрагу ізаляцыйных матэрыялаў (шкло, эбаніт, бурштын) і была выканана пад кіраўніцтвам Эгона Швейдлера ў лабараторыі Экснера. 20 мая 1910 года, пасля абароны дысертацыі і паспяховай здачы вусных экзаменаў, Шродзінгеру была прысуджаная ступеньдоктара філасофіі(англ.) бел.[1].

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • E. Schrödinger. Abhandlungen zur Wellenmechanik — Leipzig, 1927.
  • E. Schrödinger. Vier Vorlesungen über Wellenmechanik — Berlin, 1928. Русский перевод: Э. Шрёдингер. Четыре лекции по квантовой механике — Харьков — Киев, 1936.
  • E. Schrödinger. Über Indeterminismus in der Physik. Zwei Vorträge zur Kritik der naturwissenschaftlichen Erkenntnis — Leipzig, 1932.
  • E. Schrödinger. What is Life? The Physical Aspect of the Living Cell — Cambridge: University Press, 1944. Русский перевод: Э. Шрёдингер. Что такое жизнь? Физический аспект живой клетки — 3-е изд. — Ижевск: РХД, 2002.
  • E. Schrödinger. Statistical Thermodynamics — Cambridge: University Press, 1946. Русский перевод: Э. Шрёдингер. Статистическая термодинамика — Ижевск: РХД, 1999.
  • E. Schrödinger. Gedichte — Bonn, 1949. — томик поэзии Шрёдингера
  • E. Schrödinger. Space-Time Structure — Cambridge: University Press, 1950. Русский перевод: Э. Шрёдингер. Пространственно-временная структура Вселенной — М.: Наука, 1986.
  • E. Schrödinger. Science and Humanism — Cambridge: University Press, 1952. Русский перевод: Э. Шрёдингер. Наука и гуманизм — Ижевск: РХД, 2001.
  • E. Schrödinger. Nature and the Greeks — Cambridge: University Press, 1954. Русский перевод: Э. Шрёдингер. Природа и греки — Ижевск: РХД, 2001.
  • E. Schrödinger. Expanding Universes — Cambridge: University Press, 1956. Русский перевод: Э. Шрёдингер. Пространственно-временная структура Вселенной — М.: Наука, 1986.
  • E. Schrödinger. Mind and Matter — Cambridge: University Press, 1958. Русский перевод: Э. Шрёдингер. Разум и материя — Ижевск: РХД, 2000.
  • E. Schrödinger. Meine Weltansicht — Wien, 1961. Русский перевод: Э. Шрёдингер. Мой взгляд на мир — М.: Либроком, 2009.

Асноўныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Д. Хоффман. Эрвин Шрёдингер — М.: Мир, 1987. — С. 13—17.
  2. J. Mehra. Erwin Schrödinger and the Rise of Wave Mechanics (in three parts) // J. Mehra. The Golden Age of Theoretical Physics. — Singapore: World Scientific, 2001. — P. 706—707.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Erwin Schrödinger (англ.) . Информация на официальном сайте Нобелевского комитета. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 25 сакавіка 2011.
  • J. J. O'Connor, E. F. Robertson. Erwin Schrödinger (англ.) . MacTutor History of Mathematics archive. University of St Andrews. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 25 сакавіка 2011.