Ісідар Нікіфаравіч Барахаў
Ісідар Нікіфаравіч Барахаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 1938 (40 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя > СССР |
Адукацыя | |
Партыя | УКП(б) |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісідар Нікіфаравіч Барахаў (Іваноў) (31 студзеня (12 лютага) 1898 — 15 верасня 1938) — савецкі дзяржаўны, грамадска-палітычны дзеяч Якуціі пачатку XX стагоддзя, удзельнік грамадзянскай вайны. Разам з Максімам Амосавым і Платонам Аюнскім стаяў у вытокаў стварэнні Якуцкай АССР у складзе РСФСР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 студзеня (12 лютага) 1898 года ў Харбалахскім наслегу Верхне-вілюйскага ўлуса Якуцкай вобласці у сям’і заможнага селяніна-гавядніка. У 1914 годзе скончыў пачатковую школу ў с. Верхневілюйск. У гады навукі ў настаўніцкай семінарыі ў г. Якуцку знаёміцца з Е. М. Яраслаўскім, займаецца ў яго рэвалюцыйным кружку.
Чалец РСДРП з верасня 1917 года. Сакратар Якуцкага губернскага, Вілюйскага павятовага бюро РКП(б) (1920—1922), старшыня Саўнаркама ЯАССР (1922—1924). Першы сакратар Якуцкага абкама ВКП(б) (1926—1928). Намеснік, потым — кіруючы сектарам Усходняй Сібіры і Далёкага Усходу сельгасаддзела ЦК ВКП(б) (1933—1938). Дэлегат X, XII, XV з’ездаў партыі, абіраўся чальцом ЯЦВК, ЦВК СССР[1].
Узначальваў якуцкую дэлегацыю на Першым усесаюзным цюркалагічным з’ездзе, які праходзіў у 1926 годзе ў Баку.
У сакавіку 1921 года бярэ ўдзел у X з’ездзе кампартыі ў якасці адзінага прадстаўніка Якуціі, які мае права галасавання (другі дэлегат Платон Аюнскі меў права дарадчага голасу). 1921—1924 гг. працуе сакратаром партыйнага губбюро, старшынём Саўнаркама Якуцкай АССР. У 1926—1928 гг. кіраваў партыйнай арганізацыяй у Якуціі.
1928—1933 гг. вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры. Па сканчэнню працаваў у апараце ЦК кіруючым сельскагаспадарчым сектарам Усходняй Сібіры і Далёкага Усходу. Аўтар навуковых прац па эканоміцы Якуціі.
У 1938 годзе рэпрэсаваны па непраўдзівым вінавачанні і 15 верасня гэтага ж года расстраляны ў наваколлі Масквы, на палігоне Камунарка.
Рэабілітаваны 31 кастрычніка 1956 года[2].
Зноскі
- ↑ Краткий справочник по фондам архивов Национального архива РС(Я) Архівавана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Делегат трех партийных съездов. Д. Пухов. Газета «Якутия» 2008 г. 13 февраля, № 27
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пестерев В. И. История Якутии в лицах. — Якутск: Бичик, 2001. — С. 200—201. — 464 с. — ISBN 5-7696-1606-7.
- Открылась выставка, посвящённая 115-летию Барахова Архівавана 17 студзеня 2015.