Італа-турэцкая вайна
Асноўны канфлікт: Італа-турэцкая вайна | |||
![]() Італьянскія дырыжаблі бамбяць турэцкія пазіцыі на тэрыторыі Лівіі (1911) | |||
Дата | 29 верасня 1911 — 18 кастрычніка 1912 | ||
---|---|---|---|
Месца | Лівія, Эгейскае мора | ||
Прычына | Пашырэнне італьянскай каланіяльнай імперыі | ||
Вынік | Перамога Каралеўства Італіі. Далучэнне Лівіі і Дадэканеса да Італіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Італа-турэцкая вайна, або Турэцка-італьянская вайна (таксама вядомая ў Італіі як «Лівійская вайна», а ў Турцыі як «Трыпалітанская вайна») — вайна паміж Каралеўствам Італія і Асманскай імперыяй з 29 верасня 1911 г. па 18 кастрычніка 1912 г. (386 дзён). Італія захапіла вобласці Асманскай імперыі Трыпалітанію і Кірэнаіку (тэрыторыю сучаснай Лівіі), а таксама грэкамоўны архіпелаг Дадэканес (уключаючы востраў Родас).
Хоць гэтую вайну нельга параўнаць па маштабах з Першай сусветнай, яна ўсё ж паслужыла своеасаблівым пралогам да яе, бо распаліла нацыяналізм у балканскіх дзяржавах. Вайна прадэманстравала слабасць турэцкай арміі, і, жадаючы выкарыстоўваць цяжкае становішча Асманскай імперыі, члены Балканскага саюза напалі на яе, перш чым скончыліся ваенныя дзеянні супраць Італіі. У Італа-турэцкай вайне былі ўпершыню прыменены новыя дасягненні ваенна-тэхнічнага прагрэсу: радыё, авіяцыя, бронеаўтамабілі.
Прычыны вайны[правіць | правіць зыходнік]
Італія як новаўтвораная дзяржава шукала новыя рынкі збыту і імкнулася пашырыць свае маленькія каланіяльныя ўладанні. Італьянцы пачалі весці дыпламатычную падрыхтоўку да ўварвання ў Лівію яшчэ ў канцы XIX стагоддзя, а ваенную з пачатку XX стагоддзя. Італьянскай грамадскай думцы Лівію падавалі як краіну з вялікай колькасцю карысных выкапняў і добрымі прыроднымі ўмовамі, да таго ж яе абаранялі 4000 турэцкіх салдат. Варта адзначыць, што само насельніцтва Лівіі было варожа настроена ў адносінах да турак і дружалюбна да італьянцаў, бо першапачаткова бачыла ў іх вызваліцеляў ад турэцкага прыгнёту. Італьянцы ўяўлялі ўварванне ў Лівію не інакш як «ваенны шпацыр».
У 1900 годзе Італія заручылася згодай Францыі на захоп Трыпалі і Кірэнаікі. Шырокі подкуп французскай прэсы нямала спрыяў забеспячэнню добразычлівай пазіцыі Францыі. У 1909 годзе ў Раканіджы Італія дамаглася таго ж і ад Расіі. Італьянскія палітыкі разлічвалі, што Германія і Аўстра-Венгрыя таксама не будуць процідзейнічаць.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Італа-турэцкая вайна