Ічан-Кала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ічан-Кала*
Itchan Kala**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Itchan Kala Khiva 2012.jpg
Краіна Узбекістан
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv, v
Спасылка 543
Рэгіён*** Азія і Акіянія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1990  (14 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 543
рус.англ.фр.

Іча́н-Кала́ (узб.: Ichan Qa'la) — унутраны горад Хівы ва Узбекістане, прадстаўляе сабою комплекс гістарычных помнікаў і з'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[1]

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле легенды аб заснаванні горада, ён вырас вакол калодзежа Хейвак, вада з якога мела дзіўны смак. Калодзеж быў выкапаны па загаду Сіма, сына біблейскага Ноя. У Ічан-Кале і сёння можна пабачыць гэты калодзеж. Хіва была аднім з гарадоў старажытнага Харэзма, буйной дзяржавы на захадзе Цэнтральнай Азіі, на поўдзень ад Аральскага мора.

З 16 ст. горад стаў сталіцай Хівінскага ханства. Сучасная назва Хіва паўстала ў 18 ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле археалагічных дадзеных, Хіва была заснавана болей за 2500 гадоў таму.

Горад выпрабаваў мноства ўзрушэнняў, звязаных з міжусобіцамі ўзбекскіх ханаў і набегамі качэўнікаў — туркменаў і казахаў. Вялікія страты Хіве нанесла ўварванне пярсідскага Надзір-шаха ў сярэдзіне 18 ст. Толькі ў 1873 г. горад, апынуўшыся пад пратэктаратам Расійскай імперыі, перажыў новы пад'ём.

У 1919 годзе часткі Чырвонай Арміі зверглі ўладу Хівінскага хана. У 1920 годзе Хіва стала сталіцай Харэзмскай Савецкай Народнай Рэспублікі, а ў 1924 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў склад Узбекскай і Туркменскай ССР, якія сталі незалежнымі ў 1991 годзе.[2]

Комплекс Ічан-Кала[правіць | правіць зыходнік]

Большасць архітэктурных шэдэўраў Хівы засяроджана ў яе гарадскім ядры — Ічан-Кале, які займае тэрыторыю каля 30 га. Гэта «горад у горадзе» з магутнымі крэпаснымі сценамі, у якіх чацвёра варот — на кожны бок свету. Ад заходніх варот да ўсходніх пралегла адна з галоўных магістраляў, уздоўж якой засяроджаны асноўныя манументальныя збудаванні. Сярод іх мячэць Джума, маўзалеі Сеід Алаўдзіна і Пахлаван Махмуда, некалькі медрэсэ, мінарэт Іслам-Ходжа вышынёй 45 м і ханскі палац Таш-Хаўлі.

Непаўторны ансамбль Ічан-Калы ўключае 60 архітэктурных помнікаў і каля 400 традыцыйных жылых дамоў. Характэрнай рысай многіх збудаванняў з'яўляецца абліцоўка купалоў на вежах блакітнымі кафлямі і вычварны арнамент. Яркі прыклад — медрэсэ Мухамед-Амін-хана. Вялікую каштоўнасць прадстаўляе цытадэль Куня-Арк з магутнымі крэпаснымі сценамі вышынёй 10 м.

У спісе каштоўнасцяў агульначалавечага значэння Харэзм займае асобае месца як буйны ачаг сусветнай цывілізацыі і адзін з важнейшых цэнтраў на Вялікім шаўковым шляху.

Панарама Хівы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Зноскі

  1. UNESCO Itchan Kala (англ.) . Праверана 27 лістапада 2016.
  2. Ічан Кала ў Хіве, https://www.youtube.com/watch?v=PJ9yegJQxZs