Ішкашымскі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ішкашымскі хрыбет
Краіна
Горная сістэмаПамір 
Даўжыня95 км
Вышыня6096 м 
Ішкашымскі хрыбет (Таджыкістан)
Ішкашымскі хрыбет

Ішкашымскі хрыбет — горны хрыбет у заходняй частцы Паміра, уздоўж правага берага ракі Пяндж, у Таджыкістане; заходняя частка Шахдарынскага хрыбта. Даўжыня 95 км. Вышыня да 6096 м (пік Маякоўскага). Складзены пераважна з гнейсаў, амфібалітаў і інш. Пераважае вышынны рэльеф. Ледавікі. На схілах горныя стэпы і пустыні, у глыбокіх далінах рэк траплюцца зараснікі арчы. Тэрмальныя мінеральныя крыніцы. Бальнеалагічны курорт Гармчашма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]