Іўдзейскае паўстанне супраць Іраклія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іўдзейскае паўстанне супраць Іраклія
Асноўны канфлікт: Візантыйска–сасанідская вайна
Byzantine-persian campaigns 611-624-mohammad adil rais.PNG
Дата 614–628[1]
Месца Палесціна Прыма, Дыяцэзія Усход (Візантыйская імперыя)
Вынік

Паражэнне і выгнанне іўдзеяў

  • Паражэнне Візантыі, часовае кіраванне Персіі над Дыяцэзіяй Усход
  • выгнанне іўдзеяў з рэгіёна
  • непрацяглае аднаўленне візантыйскага панавання (628—634)
Змены Палесціна Прыма і Секунда часова далучаныя да Персідскай імперыі як Іўдзейска-сасанідская садружнасць, але праз 5 гадоў вернутыя назад у Візантыю.
Праціўнікі
Візантыйская імперыя Сасанідская імперыя,

яўрэйскія саюзнікі

Камандуючыя
імператар Іраклій
патрыярх Захарыя Шаблон:Ваеннапалонны
Аба Мадэстус
Шахбараз
Неямія бен Хушыэль Шаблон:Пакараны смерцю
Беньямін Тыберыйскі
Сілы бакоў
Грэчаскі кантынгент у Іерусаліме
Узброеныя сілы Візантыі
Персідскае войска
26 000 іўдзейскіх паўстанцаў
Страты
дзясяткі тысяч дзясяткі тысяч

Шаблон:Бітвы візантыйска–сасанідскай вайны

Паўстанне супраць Іраклія — яўрэйскае паўстанне ў Леванце супраць Візантыі, падтрыманае Сасанідскай Персіяй у часе візантыйска-сасанідскай вайны. Паўстанне пачалося бітвай пад Антыёхіяй, а найвялікшым поспехам стала заваяванне Іерусаліма ў 614 годзе персідскімі і яўрэйскімі сіламі і стварэнне аўтаноміі. Пасля сыходу персідскага войска наступавала здача іўдзеяў візантыйцам у 625 або 628 года.

Хада паўстання[правіць | правіць зыходнік]

Уварванне персаў[правіць | правіць зыходнік]

Па перамозе пад Антыёхіяй аб'яднанае сасанідска-яўрэйскае войска пад камандаваннем Шахбараза прыйшло ў Палесціну Прыму і заваявала Кесарыю. Тады да іх далучыўся Беньямін Тыберыйскі, які прывёў з сабой яўрэйскіх воінаў з Тыберыі, Назарэта і горных гарадоў Галілеі. У паходзе на Іерусалім да іх далучыліся яўрэі з паўднёвай часткі краіны і арабы. Аб'яднанымі сіламі ў ліпені 614 года Іерусалім быў узяты[2].

Паводле яўрэйскіх крыніц, па адваяванні Іерусаліма Неямія бен Хушыэль стаў яго кіраўніком і пачаў падрыхтоўку да перабудовы Храма і перагляду радаводаў з мэтай аднаўлення найвышэйшага святарства.

Хрысціянскае паўстанне[правіць | правіць зыходнік]

Праз некалькі месяцаў пасля захопу Іерусаліма персамі ў ім пачаліся забурэнні, падчас якіх іўдзейскі губернатар Неямія і яго «рада праведных» былі забіты купкай маладых хрысціян[2]. Неўзабаве разгарэлася поўнамаштабнай хрысціянскае паўстанне, у якім мноства іўдзеяў загінулі, ацалелыя ўцяклі ў Кесарыю, якая яшчэ заставалася пад уладаю Персіі.

Адказ іўдзейска-персідскага боку быў бязлітасным — сасанідскі генерал Зархім сабраў войска і абклаў з ім Іерусалім[2]. На 19-ы дзень, зрабіўшы падкоп, яны ўварваліся ў горада[2], пасля чаго цягам трох дзён выразалі амаль усё яго насельніцтва і, меркавана, спалілі.

Паводле Антыёха Стратыга, які, як візантыйскі грэк, мог быць прадузятым у дачыненні да іўдзеяў[3], падчас захопу Іерусаліма былі забіты тысячы хрысціян — у розных копіях яго рукапісаў прыводзяцца лічбы ад 4518 да 66 509 чалавек[4][5]. 37 000 былі выгнаны, яшчэ некалькі тысяч прададзеныя ў рабства яўрэям[6]. Усе хрысціянскія манастыры і храмы былі спалены[3]. У 1989 годзе было выяўленае масавае пахаванне ў пячоры, якую Антыёх апісваў як месца з найбольшай колькасцю знойдзеных трупаў. Было налічана прынамсі 526 чалавечых пахаванняў у благім стане[7]. Сучасныя археалагічныя раскопкі Іерусаліма не выявілі слядоў значных зруйнаванняў.

Цягам некалькіх месяцаў іўдзеі ва ўсёй зямлі Ізраільскай займаліся руйнаваннем манастыроў і забойствам ці выгнаннем манахаў[2]. На запрашэнне яўрэяў Тыра банды з Іерусаліма, Тыберыі, Галілеі, Дамаску і нават Кіпру сабраліся атакаваць хрысціян на Пасху[2]. Аднак тыя, даведаўшыся пра іх падыход, самі ўзялі ў закладнікі 4000 іўдзеяў Тыру[2], палову з якіх забілі пасля таго, як іўдзеі заняліся знішчэннем цэркваў у ваколіцах. Каб уратаваць рэшту закладнікаў, яўрэйская ватага адышла ад Тыру[2].

Сасанідска-іўдзейская садружнасць[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы мала паведамляюць пра далейшыя падзеі[8], аднак вядома, што іўдзеі атрымалі дазвол на рассяленне ў рэгіёне, чым актыўна займаліся наступныя пяць гадоў[9]. У Іерусаліме яўрэі цалкам апанавалі ўладу, і большая частка Іўдзеі стала аўтаномнай правінцыяй у складзе Сасанідскай імперыі.

У цэлым іўдзейскія паўстанцы і персідскае войска займелі перавагу ў барацьбе і авалодалі большасцю тэрыторыі Дыяцэзіі Усход. Калі звесткі пра гвалт у Іерусаліме дайшлі да Хасраў, ён жахнуўся, бо не меў намеру заходзіць так далёка[2]. На яго загад іўдзеі неадкладна былі выгнаны з горада.

У Візантыйскай імперыі таксама імгненна адрэагавалі на ганенні хрысціян — на іх патрабаванне ў Галіі быў скліканы найвялікшы дагэтуль сход біскупаў Меравінгаў — пяты Парыжскі сабор[2]. На ім было вырашана, што ўсе яўрэі, якія нясуць вайсковую службу ці займаюць грамадзянскія пасады, мусяць прыняць хрышчэнне разам са сваімі сем'ямі. Па ўсёй Візантыі пачаўся пераслед яўрэяў[2].

Паняверка паміж іўдзеямі і Хасраў дасягнула найбольшай кропкі, калі высветлілася, што апошні запланаваў забойства Неяміі[2]. Узаемны недавер выліўся ў дэпартацыі іўдзеяў у Персію. Тым часам персідскія войскі запаланілі Іарданію, Ізраіль і ўвесь Сінайскі паўвостраў, дайшоўшы да граніцаў Егіпта. Аравія апынулася падзеленай паміж пра-персідскімі і пра-візантыйскімі плямёнамі[2].

Аднаўленне візантыйскага панавання[правіць | правіць зыходнік]

Пра наступствы паўстання розныя крыніцы значна разыходзяцца ў меркаваннях. Паводле адных з іх, у 625 візантыйскае войска адваявала тэрыторыю, а Беньямін Тыберыйскі з іўдзеямі, што ваявалі на баку персаў, атрымалі амністыю. У 628, пасля паражэння і смерці Хасраў II, Іраклій пераможна ўвайшоў у Іерусалім. Іўдзеі Тыберыі і Назарэту перайшлі на яго бок, і Беньямін Тыберыйскі нібыта нават увайшоў у Іерусалім разам з Іракліем. У 629 адбылася эскалацыя напружання, у Іерусаліме і Галілеі пачаліся шырокамаштабныя бойні іўдзеяў, дзясяткі тысяч іх былі вымушаны ўцякаць з Палесціны ў Егіпет. Еўтыхій пісаў, што імператар мог бы захаваць мір з яўрэямі, калі б не манахі-фанатыкі, што падбухторылі яго на гвалт[10][11][12].

Паводле дагавора, у 617 Хасраў выдаў амністыю палоненым візантыйцам[2], загадаў іўдзейскім салдатам пакінуць Іерусалім і забараніў іўдзеям сяліцца бліжэй за тры мілі да гарадскіх муроў[2]. Таксама персы паставілі галавою Іерусаліма хрысціянскага святара па імі Мадэст[2]. Нягледзячы на Хасраваў загад, яўрэі-салдаты размясціліся звонку Залатой брамы Іерусаліма. Праз два гады Хасраў спыніў усялякую падтрымку іўдзейскай аўтаноміі, і візантыйцы атрымалі магчымасць атакаваць салдат, прыціснутых да Залатое брамы. Напад візантыйцаў прывёў да забойства прыкладна 20 000 іўдзейскіх ваенных[2]. Іраклій, не задаволіўшыся персідскімі саступкамі, пачаў выразаць усё іўдзейскае насельніцтва краіны: мужчын, жанчын, дзяцей. Да 622 года імператар Іраклій склікаў супраць персаў інтэрнацыянальнае войска і адваяваў у Сасанідаў усю Іўдзею (Палесціну Прыму).

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паражэння Персіі ў рэгіёне паўстала новая пагроза — Праведны халіфат. Іраклій намагаўся злучыць і замацаваць свае заваяванні. Хоць перад гэтым ён дараваў удзельнікам іўдзейскага паўстання амністыю, але ж не збіраўся дапускаць яшчэ адно падобнае паўстанне на фоне вайны з арабамі.

У 638 Візантыя цалкам страціла кантроль над Іўдзеяй. Арабская ісламская імперыя каліфа Умара заваявала Іерусалім і землі Месапатаміі, Леванта і Егіпта.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Yuri Stoyanov. ArchAeology Versus Written sources: the cAse of thePersiAn conquest of JerusAlem in 614 (англ.) . Праверана 11 снежня 2014.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 Abrahamson et al. The Persian conquest of Jerusalem in 614 compared with Islamic conquest of 638. [1].
  3. 3,0 3,1 History of the Byzantine Jews: A Microcosmos in the Thousand Year Empire. — University Press of America, 2007. — С. 36. — ISBN 0761836233.
  4. Antiochus Strategos, monk of Mar Saba. Antiochus Strategos of Mar Saba., Capture of Jerusalem - Orientalia Christiana Periodica / Corpus Scriptorum Christianorum Orientalium. — Pont. institutum orientalium studiorum., 1991. — Т. 57. — С. 77.
  5. THE PERSIAN CONQUEST OF JERUSALEM (614 CE) — AN ARCHAEOLOGICAL ASSESSMENT. www.bibleinterp.com. Праверана 7 студзеня 2014.
  6. Reckless Rites: Purim and the Legacy of Jewish Violence. — Princeton University Press, 2006. — С. 241. — ISBN 0691124914.
  7. Human Skeletal Remains from the Mamilla cave, Jerusalem. Yossi Nagar. Праверана 8 студзеня 2014.
  8. G. J. Reinink et al. The Reign of Heraclius: 610—641 crisis and confrontation. — С. 103.
  9. Governing Jerusalem: Again on the world’s agenda. — Detroit: Wayne State University Press, 1996. — С. 63.
  10. Eutychii Annales
  11. Eutychius (Patriarch of Alexandria). Epistolai, Volume 111 of Patrologiæ cursus completus: Series Græca / J.P. Migne. — 1863. — Т. 111.
  12. CHAPTER II: ADVERSITIES OF THE CHURCH // Institutes of Ecclesiastical History, Ancient and Modern: In Four Books, Much Corrected, Enlarged, and Improved from the Primary Authorities. — Harper & Brothers, 1847. — С. 426.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.