Іў Сен Ларан
Jump to navigation
Jump to search
Yves Saint Laurent | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | Іў Анры Дона Мацьё Сен-Ларан (фр.: Yves Henri Donat Mathieu-Saint-Laurent) |
---|---|
Род дзейнасці: | мадэльер |
Дата нараджэння: | 1 жніўня 1936 |
Месца нараджэння: | Аран, Алжыр |
Грамадзянства: |
![]() ![]() |
Дата смерці: | 1 чэрвеня 2008 (71 год) |
Месца смерці: | Парыж, Францыя |
Узнагароды і прэміі: |
Іў Сен-Лара́н, поўнае імя Іў Анры́ Дона́ Мацьё Сен-Лара́н (фр.: Yves Henri Donat Mathieu-Saint-Laurent; 1 жніўня 1936, Аран, Алжыр — 1 чэрвеня 2008, Парыж) — французскі мадэльер, які княжыў у свеце высокай моды ў 1960-я і 1970-я гг. Пасля смерці Крысціяна Дыёра, у якога Іў пачынаў асістэнтам, у 1957 г. зрабіўся галавой яго мадэльнага дома (яму быў 21 год). Увёў у жаночую моду элементы мужчынскага гардэроба — скураныя пінжакі, чаравікі па сцягно і нават смокінгі (1966). Лічыцца заснавальнікам стылю унісекс. Быў першым, хто запрасіў цёмнаскурых манекенак для ўдзелу ў паказах мод сваіх калекцый.