Іван Антонавіч Кісялеўскі
Іван Антонавіч Кісялеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1957[1] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Член у |
Іван Антонавіч Кісялеўскі (8 лютага 1957, в. Ліпнікі, Гомельская вобласць) — мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 лютага 1957 года ў вёсцы Ліпнікі Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1980 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асноўныя творы: вітражы «Кветкі Радзімы» і «Іней» для выканкама г. Заслаўя, «Слуцкія паясы» ў Беларускім музеі гісторыі і культуры; мазаікі «Сям’я», «Гасціннасць», «Вяселле» на Мазырскім заводзе меліярацыйных машын (два апошнія ў сааўтарстве з У. Самсонавым); вітражы «Пралескі» ў раддоме Мінскай вобласці і «Свята кветак» у Мінскім вучылішчы кінамеханікаў, а таксама восем арнаментальных батыкаў для ВДНГ БССР.
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кісялеўскі Іван Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Антонавіч Кісялеўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»