Ірына Андрэеўна Скарабагатая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. А. Скарабагатая)
Ірына Андрэеўна Скарабагатая
Дата нараджэння 4 снежня 1973(1973-12-04) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Ірына Андрэеўна Скарабагатая (нар. 4 снежня 1973, Мінск) — беларуская архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе з адзнакай скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію. З 1999 года працуе ва УП «Мінскпраект», з 2006 года — галоўным архітэктарам праектаў.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2007 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная зала пад плошча Перамогі пасля рэканструкцыі
Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы

Асноўныя працы ў Мінску (у аўтарскім калектыве): Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы па пр. Пераможцаў; студэнцкі жылы комплекс, інтэрнат № 2 па генплане  (ВД); капітальны рамонт з мадэрнізацыяй адміністрацыйнага будынка Мінгарвыканкама на пл. Незалежнасці; Рэспубліканскі цэнтр спартыўнай медыцыны на скрыжаванні вуліц Ціміразева і Нарачанскай; шматпрофільная паліклініка ў мікрараёне Лошыца-2; рэканструкцыі ўніверсамаў «Юбілейны», «Нарач»; рэканструкцыя Лошыцкага садова-паркавага комплексу. Адміністрацыйна-гаспадарчы будынак. Малыя аб’екты і збудаванні паркавых комплексаў Лошыцкага, Дразды, вадасховішча Камсамольскае возера, р. Качынка; капітальны рамонт з мадэрнізацыяй манумента Перамогі і пешаходнага пераходу (ніжняя рытуальная пляцоўка і службовыя памяшканні); індывідуальныя жылыя дамы з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі і гаражамі-стаянкамі па пр. Дзяржынскага, у мікрараёнах Малінаўка-1, 9, Масюкоўшчына-3, Каменная Горка-1, Дружба-2, 3 і інш., у раёне зав. Усходні — вул. Бялінскага — вул. Гікалы — вул. Тыражная.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы па пр. Пераможцаў на рэспубліканскім конкурсе «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2018 год» атрымаў высокае званне ў намінацыі «Аб’ект года»; Гран-пры лаўрэата XIX рэспубліканскага конкурсу за 2019 год у раздзеле «Пабудова» за рэалізацыю «Студэнцкі жылы комплекс у г. Мінску».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]