Іван Васілевіч Козел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Козел)
Іван Васілевіч Козел
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 мая 1928(1928-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1970(1970-01-30) (41 год)
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург

Іван Васілевіч Козел (21 мая 1928, в. Канчаны, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць30 студзеня 1970) — беларускі драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую сярэднюю школу № 1 у 1949 г. Настаўнічаў у Віткаўшчынскай пачатковай (1949—1959), Ермакоўскай сямігадовай (1959—1960) і Красненскай сярэдняй (1960—1963) школах Маладзечанскага раёна. Адначасова завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Член КПСС з 1959 года. Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1963—1964), у 1964—1966 гг. — рэдактар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, пасля старшы рэдактар Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. У 1969 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Выступаў як драматург з 1957 г. Аўтар п’ес «Папараць-кветка» (1958, пастаўлена ў 1957, асобнае выданне ў 1959), прысвечанай барацьбе працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, і «Канчане — суседзі мае» (апублікавана і пастаўлена пад назваю «Над хвалямі Серабранкі» ў 1961, асобнае выданне ў 1963), тэма якой — жыццё беларускай вёскі канца 1950-х гадоў, барацьба супраць уласніцтва.

Памёр 30 студзеня 1970 года. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках[1].

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэатральная Беларусь : Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1./ Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн. : БелЭн., 2002. ISBN 985-11-0255-5 (т.1).