Перайсці да зместу

Ігар Хведаравіч Сідарук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Сідарук)
Ігар Хведаравіч Сідарук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 ліпеня 1964(1964-07-23) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

І́гар Хведаравіч Сідару́к (нар. 23 ліпеня 1964, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік і драматург.

Нарадзіўся ў Кобрыне. Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1986 годзе. Паспрабаваў сябе ад заліўшчыка гарачага металу да карэспандэнта незалежнай прэсы. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага тэатра лялек, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, фатаграфіяй.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», "Непазьбежны лістапад", зборніка прозы «Квадратная варона», зборніка прозы "Выкраданьне вепрука" (у электронным выглядзе https://www.litres.ru/igar-sidaruk/vykradanne-vepruka/chitat-onlayn/), кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. Найбольш вядомая п’еса Ігара Сідарука «Галава», якая пабачыла свет у маі 1992 года на сцэне Тэатра нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна» ў пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысёра Валерыя Мазынскага.

Зноскі