Галерэя Ў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ў галерэя)
Галерэя Ў
Заснаваны кастрычнік 2009 і 21 лістапада 2018
Дата закрыцця 29 кастрычніка 2020[1]
Месцазнаходжанне
ygallery.by

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» — мастацкая галерэя сучаснага мастацтва ў Мінску, дзейнічала з кастрычнік 2009 — 29 кастрычніка 2020 года.

Назва галерэі[правіць | правіць зыходнік]

Назву галерэя атрымала ад літары «Ў», якая значна адрознівае беларускую мову ад іншых моў усходнеславянскай групы [2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2009—2017 гадах галерэя размяшчалася па адрасе Мінск, праспект Незалежнасці, 37А. У 2017—2020 гадах па адрасе Мінск, вуліца Кастрычніцкая, 19.

Дырэктар і сазаснавальніца галерэі — Валянціна Кісялёва. Арт-дырэктар і сазаснавальніца галерэі — Ганна Чыстасердава.

У 2016 годзе галерэя «Ў» адзначана вышэйшай узнагародай у намінацыі «Лепшая Замежная Галерэя» на кірмашы сучаснага мастацтва «ArtVilnius’16» у Вільнюсе, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці краін[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]