Ў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Помнік у нескладоваму ў Полацку.
Кірылічны алфавіт
Cyrillic letter Short U.png
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З (Ζ)
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Ў (у нескладовае) — 22-я літара беларускага кірылічнага алфавіта, якая адсутнічае ў іншых кірылічных алфавітах славянскіх моў.

Вымаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Літара ў уяўляе сабой звонкі лабiёвеларны паўгалосны гук (англ.: voiced labiovelar semivowel). У адрозненне ад галоснага у, ён з'яўляецца зычным. Вымаўляецца гэты гук прыблізна таксама, як англійскі [w] ў [now].

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Літара ў пішацца пасля галосных:

  • пры чаргаванні [у] з [ў];
  • пры чаргаванні [в] з [ў];
  • пры чаргаванні [л] з [ў].

Чаргаванне [у] з [ў][правіць | правіць зыходнік]

Чаргаванне адбываецца (за выключэннем некаторых выпадкаў) :

  • на пачатку слова, незалежна ад яго паходжання: ва ўніверсітэце, сонца ўзімку, ледзьве ўчуў;
  • у сярэдзіне слова, незалежна ад яго паходжання: клоўн, каўчук, аўдыёкасета, па-ўдарнаму;
  • пасля злучка ці двукосся: паўночна-ўсходні, пачуў «будзь ласкавы» ўпершыню, па-ўкраінску;
  • у выпадках, калі прыназоўнік у ужываецца пасля галосных і вымаўляецца як [ў]: збегла ў край туманных сноў.

У вершаванай мове для захавання рытму часам дапускаюцца адступленні ад нормаў ужывання [у]/[ў]:

На шырокім, на далёкім
      Буйным полі
Вырастаюць згодна кветкі
      І гуголле.

Людзі рвуць і топчуць кветкі
      Без патолі,
А гуголь расце, не дбае,
      Ў поўнай волі.

Ой, ці ж вам не ўцяміць, людзі,
      Ўжо ніколі,
Што не кветкі трэба рваці,
      А гуголле?!

               Я. Купала (1921)

Чаргаванне не адбываецца:

  • пасля знакаў прыпынку;
  • на пачатку слова, пачынаючага сказ;
  • на пачатку ўласных імёнаў і назваў: кніга Уладзіміра, ва Узбекістане;
  • на канцы нязменных запазычалых слоў: ноу-хау, шоу, фрау;
  • у запазычалых словах, якія канчаюцца на -ум, -ус, і вытворных ад іх: прэзідыум, кансіліум, соус, страусіны.

Чаргаванне [в] з [ў][правіць | правіць зыходнік]

Чаргаванне адбываецца ў большасці славянскіх і неславянскіх слоў: лаўка, кроў, маўр, Аўрора.

Чаргаванне [л] з [ў][правіць | правіць зыходнік]

Чаргаванне адбываецца ў большасці славянскіх слоў і некаторых неславянскіх словах: воўк, моўчкі, паўметра.

Іншыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У вершаванай мове для захавання рытму паэты часам дапускаюць адступленні ад нормаў ужыванняў ў (часцей гэта звязана з прыназоўнікам «у»).
  • 7 верасня 2003 года, падчас святкавання Дня беларускай пісьменнасці, у Полацку ўзведзены помнік у гонар гэтай літары[1]. Ён зроблены ў выглядзе стэлы, на гранях якой размешчаны рэльефныя выявы літары. Помнік можа служыць сонечным гадзіннікам.
  • Цікавы факт: прыслоўі «па-узбекску», «па-удмурдску», паводле «Слоўніка беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (пад рэд. М. В. Бірылы, Мінск, 1987), пішуцца з у складовым як словы з іншамоўным коранем, аднак у кнізе «Беларускі правапіс» (У. Куліковіч, Мінск, 1998) прыслоўе «па-ўзбекску» ілюструе напісанне ў пасля злучка.
  • Клавіятура: Num Lock Alt+759 або Num Lock Alt+0161

Табліца кодаў[правіць | правіць зыходнік]

Кадыроўка Рэгістр Дзесятковы код Шаснаццатковы код Васьмярковы код Двайковы код
Юнікод
(маналітны)
Вялікая 1038 040E 002016 00000100 00001110
Маленькая 1118 045E 002136 00000100 01011110
Юнікод
(раскладанне)
Вялікая 69403398 0423 0306 00410601406 00000100 00100011 00000011 00000110
Маленькая 71500550 0443 0306 00420601406 00000100 01000011 00000011 00000110
ISO 8859-5 Вялікая 174 AE 256 10101110
Маленькая 254 FE 375 11111110
KOI 8
(нек. вар.)
Вялікая 190 BE 276 10111110
Маленькая 174 AE 256 10101110
Windows 1251 Вялікая 161 A1 241 10100001
Маленькая 162 A2 242 10100010

У HTML вялікая літара Ў запісваецца Ў(Ў), маленькая ў — ў(ў).

Беларуская раскладка клявіятуры[правіць | правіць зыходнік]

Стандартная раскладка беларускай клавіятуры мае выгляд[2]:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пуцявінамі «Бусліка» / аўт.-склад. Т. М. Лапіцкая. — Мінск : Беларус. асац. «Конкурс», 2006. — 64 с.
  • Куліковіч, У. І. Беларуская мова. Правілы арфаграфіі. Беларуска-рускі слоўнік / У. І. Куліковіч, Э. А. Ялоўская. — Мінск : Беларус. асац. «Конкурс», 2010. — 320 с.
  • Мажлай, Г. М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / Г. М. Малажай. — 5-е выд. — Мінск, Аверсэв, 2007. — 368 с.

Зноскі