Віцебскія дываны

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ААТ «Віцебскія дываны»)
Jump to navigation Jump to search

ААТ «Віцебскія дываны» (руск.: ОАО «Витебские ковры») — прадпрыемства Беларусі па вытворчасці дываноў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе ў Віцебску распачаў працу дывановы камбінат (да 1956 года — дыванова-плюшавы камбінат[1]), створаны на базе заснаванай у 1898 годзе бельгійскімі акцыянерамі Віцебскай льнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна»[2]. Для стварэння камбіната выкарыстоўвалася абсталяванне, атрыманае па рэпарацыях з Германіі. У жніўня 1947 года камбінат выпусціў першую прадукцыю, у лістападзе запушчана ў эксплуатацыю першая чарга камбіната (27 плюшавых і 73 дыванова-ткацкіх станка). У 1949—1953, 1956—1957 і 1965—1991 гадах камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству лёгкай прамысловасці БССР. У 1957 годзе праведзена рэканструкцыя прадпрыемства, станкі для набіваных дываноў былі заменены на дыванова-ткацкія аксмінстэрскія станкі. У 1968 годзе дывановы камбінат перайменаваны ў гонар 50-годдзя БССР[1]. У 1970 годзе да камбіната была далучана фабрыка нятканых матэрыялаў, заснаваная ў 1947 годзе[2]. У 1978 годзе на камбінаце была ўведзена ў эксплуатацыю фабрыка прашыўных дывановых вырабаў[2]. У 1980 годзе камбінат ператвораны ў вытворчае дывановае аб’яднанне імя 50-годдзя БССР[1][2]. З 1992 года — у канцэрне «Беллегпрам». У лютым 1994 года камбінат ператвораны ў ААТ «Віцебскія дываны»[1]. У 2000—2010-я гады камбінат абнаўляў парк станкоў, усталёўваючы новае аўстрыйскае, бельгійскае і нямецкае абсталяванне.

У лютым 2020 года ААТ «Віцебскія дываны» набылі маёмасць «Дываны Брэста» па выніках аўкцыёна прыкладна за Br7,2 млн. У красавіку таго ж года быў заснаваны філіял «Брэсцкія дываны» ААТ «Віцебскія дываны»[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Открытое акционерное общество «Витебские ковры» (ОАО «Витебские ковры») (руск.) . Архивы Беларуси. Праверана 10 лістапада 2020.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Федарук, А. А., Цыбульскі, М. Л. Віцебскія дываны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — С. 233—234. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
  3. «Витебские ковры» в 2021 году планируют производить до 1 млн кв.м. продукции (руск.) . Витебский Курьер (10 лістапада 2020). Праверана 10 лістапада 2020.