Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР
скарочана — Мінлегпрам
  • Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР
  • Міністэрства прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР
Belarus-Minsk-Independence Square-1.jpg
Будынак Дома ўрада
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 26 сакавіка 1946
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят лёгкай прамысловасці БССР
Дата скасавання 19 верасня 1991
Заменена на Міністэрства лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь
канцэрн Беллегпрам
Вышэйстаячае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Савецкая, 11, Мінск 220010

Міністэ́рства лё́гкай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР, з 1955 года зноў атрымала назву Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР[1]. У 1956 годзе Міністэрства было аб’яднана з Міністэрствам тэкстыльнай прамысловасці БССР[2]. У 1957 годзе дзейнасць Міністэрства была прыпынена[3], а ў 1965 годзе адноўлена зноў.

Структура на 1974 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Галоўнае ўпраўленне нарыхтовак і першаснай апрацоўкі лёну і канопляў (вул. Камсамольская, 8/18);
  • Вытворчае ўпраўленне гарбарна-абутковай прамысловасці;
  • Вытворчае ўпраўленне швейнай прамысловасці;
  • Вытворчае ўпраўленне тэкстыльна-трыкатажнай прамысловасці;
  • Упраўленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
  • Вылічальны цэнтр (Цагляны зав., 10а)[4].

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Закон Беларускай ССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР і саюзна-рэспубліканскага Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» ад 18 кастрычніка 1955 года
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб аб’яднанні Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР і Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Беларускай ССР у Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» ад 20 чэрвеня 1956 года
  3. Пастанова Савета Міністраў БССР ад 8 ліпеня 1957 г. № 408 «Аб спыненні дзейнасці Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1957. — № 7. — С. 557.
  4. МИНСК. Краткая адресно-справочная книга (руск.) 
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 чэрвеня 1956 г. «Аб прызначэнні тав. Гарачкіна А. В. Міністрам лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1956. — № 6. — С. 382.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 кастрычніка 1956 г. «Аб прызначэнні тав. Семяніхіна Г. В. Міністрам лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1956. — № 10. — С. 854.
  7. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 жніўня 1977 г. № 1393-IX «Аб прызначэнні тав. Нагібовіча Л. М. Міністрам лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1977. — № 24. — С. 457.
  8. Пастанова Вярхоунага Савета Беларускай ССР ад 17 ліпеня 1990 г. № 146-XII «Аб прызначэнні Міністра лёгкай прамысловасці Беларускай ССР» // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1990. — № 21. — С. 402.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]