Абацтва Даўнтан
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Абацтва Даўнтан (англ.: Downton Abbey) — брытанскі тэлесерыял ад стваральнікаў Госвард-Парка зроблены паводле арыгінальнага сцэнарыя Джуліяна Фелаўза кампаніяй «Carnival films». Прэм’ера адбылася 26 верасня 2010 года на тэлеканале ITV. Фільм дасканала передае атмасферу Англіі пачатку XX стагоддзя не толькі характарамі галоўных герояў, але і самім антуражам у кадры. Закранае такія моманты як тэхнічны прагрэс (вынаходніцтва электрычнасці, аўтамабілю, тэлефона), эмансіпацыю жанчын, Першую сусветную вайну, эпідэмію іспанскага грыпу, ды інш.
У 2011 годзе «Абацтва Даўнтан» увайшоў у кнігу рэкордаў Гінэса, як серыял, што атрымаў найвышэйшую ацэнку крытыкаў.
6 лістапада 2011 года Гарэт Нім, выканаўчы прадзюсар, паведаміў, што кіраўніцтва серыяла рашыла працягнуць гістарычную драму на шосты сезон.
28 студзеня 2015 года ў брытанскім часопісе The Daily Mirror з’явілася інфармацыя пра тое, што шосты сезон стане апошнім.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі першага сезона адбываюцца ў 1912 годзе. Серыял пачынаецца з навіны пра смерць нашчадка графа Грэнтэма — той трагічна загінуў на Тытаніку. Паколькі нашчадкаў-мужчын у радзіне не засталося, сям’я чакае, што ўся іх ўласнасць і капітал пяройдуць да старэйшай дачкі. Але граф Роберт Грэнтэм, які цэлае жыццё аддаў радзіннаму маёнтку, адмаўляецца адстойваць правы сваёй дачкі Мэры, мяркуючы, што ўсё, разам з немалым капіталам яго жонкі, павінна належаць нашчадку яго графскага тытула — невядомаму далёкаму сваяку.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Х’ю Боневіль — Роберт Кроўлі, граф Грэнтэм
- Элізабет Мак-Говерн — Кора, графіня Грэнтэм
- Мішэль Докэрі — Лэдзі Мэры Кроўлі
- Джэссіка Браўн Фіндлей — Лэдзі Сібіл Брэнсан (дзявочае прозвішча Кроўлі)
- Лора Кармайкл — Лэдзі Эдзіт Кроўлі
- Дэн Стівэнс — Мэцью Кроўлі
- Пенелопа Уілтан — Ізабель Кроўлі
- Мэгі Сміт — Ваялет Кроўлі, удава графіня Грэнтэм
- Джым Картар — Чарлз «Чарлі» Карсан
- Ракель Кэсідзі — Філіс Бакстэр
- Шывон Фінэран — Сара О’Браян
- Джаан Фрогат — Анна Бейтс (дзявочае прозвішча Сміт)
- Брэндан Койл — Джон Бейтс
- Томас Хоўс — Уільям Мейсан
- Роб Джэймс-Кольер — Томас Барау
- Філіс Логан — Элсі Х’юс
- Ален Ліч — Том Брэнсан
- Сафі Макшэра — Дэйзі Мейсан (дзявочае прозвішча Робінсан)
- Мэтт Мілн — Альфрэд Ньюджэнт
- Лэслі Нікол — Бэрыл Патмар
Сезоны
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Эпізоды | Даты паказу | ||
---|---|---|---|---|
Прэм’ера | Фінал | |||
1 | 7 | 26 верасня 2010 | 7 лістапада 2010 | |
2 | 8 (+1) | 18 верасня 2011 | 6 лістапада 2011 | |
3 | 8 (+1) | 16 верасня 2012 | 4 лістапада 2012 | |
4 | 8 (+1) | 22 верасня 2013 | 10 лістапада 2013 | |
5 | 8 (+1) | 21 верасня 2014 | 9 лістапада 2014 | |
6 | 8 (+1) | 20 верасня 2015 | 8 лістапада 2015 |
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе:
- Міні-серыял «Абацтва Даўнтан» неаднаразова намінаваўся на разнастайныя прэміі ў розных катэгорыях.
- У ЗША брытанская драма «Абацтва Даўнтан» была прызнаная найлепшым міні-серыялам ў 2011 годзе, яна атрымала прэмію «Эмі». Усяго шэсць прызоў «Эмі», у тым ліку за касцюмы, аператарскую працу, арыгінальны сцэнарый, рэжысуру
- Broadcasting Press Guild Awards: прэмія за найлепшы сцэнар.
- Прэмія Banff Rockie як найлепшага міні-серыяла (Banff Television Festival).
- Дзве прэміі BAFTA-TV у намінацыях «найлепшы рэжысёр» (Браян Персіваль) і «найлепшы гук» (Найджэл Хіт, Марк Холдынг, Адам Армітадж і Алекс Соер)
- TRIC Award (Television and Radio Industries Club Awards): Найлепшая тэлевізійная драматычная праграма года (атрымаў Джуліян Фэлаўз)
У 2012 годзе:
- Серыял атрымаў прэмію «Залаты глобус» як найлепшы міні-серыял або тэлефільм.
- Акрамя таго, на атрыманне прэміі вылучаліся выканаўцы галоўных роляў — Х’ю Бонэвіль і Элізабэт Макговэрн; і Мэгі Сміт за найлепшую жаночую ролю другога плана
- Стваральнікі серыяла вылучаліся на прэмію «Эмі» ў 16 намінацыях. Прэмію атрымалі:
за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле — Мэгі Сміт
стылісты прычосак Эн «ношак» Олдхэм і Крысцін Грынвуд [11];
кампазітар Джон Ланн
У 2013 годзе:
- Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў тэлесерыяле, міні-серыяле або тэлефільме (Мэгі Сміт).
У 2014 годзе:
- Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША (анг. Screen Actors Guild Awards) за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле (Мэгі Сміт).
У 2015 годзе:
- Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў тэлесерыяле, міні-серыяле або тэлефільме (Джоан Фроггатт).
- Нацыянальная тэлевізійная прэмія (анг. National Television Awards) у намінацыі «Найлепшая драма».
- Прэмія «Гільдыі кінаакцёраў» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Бюджэт адной серыі ацэньваецца ў 1 мільён фунтаў стэрлінгаў.
- Першы эпізод серыяла паглядзела больш за 9 мільёнаў гледачоў. Аўдыторыя другой серыі павялічылася да 12 мільёнаў. У ЗША прэм’еру серыяла паглядзела амаль 7 мільёнаў чалавек. У сярэднім кожны эпізод першага сезона ў Штатах глядзела больш за 6 мільёнаў гледачоў.
- Здымкі праходзілі ў замку Хайклер у Беркшыры. Дэкарацыі пакояў для служкаў былі пабудаваныя на кінастудыі Ealing Studios. Натурныя здымкі праходзілі ў вёсцы Бамптан у Оксфардшыр, а таксама ў бліжэйшых гарадах Малтан, Ізінгволд, Кіркбі.
- Сапраўдны замак Хайклер, як і выдуманы Даўнтан, выкарыстоўваўся як шпіталь падчас Першай сусветнай вайны.
- Музыка з тэлесерыяла была выпушчаная асобным аўдыё альбомам.
- Амерыканская актрыса Элізабэт Макговэрн грае ролю Коры, графіні Грэнтэм — амерыканкі па паходжанні. Раней Макговэрн ўжо грала разам з выканаўцам ролі графа Грэнтэма — Х’ю Боннэвілем у камедыйным серыяле «Замарожванне».