Пол Джамаці
Выгляд
Пол Эдвард Валянцін Джамаці (англ.: Paul Edward Valentine Giamatti; нар. 6 чэрвеня 1967, Нью-Хэйвен) — амерыканскі акцёр, камедыянт і прадзюсар. Пачынаў сваю кар’еру як акцёр другога плана ў такіх фільмах, як «Часткі цела», «Шоу Трумана», «Выратаваць радавога Раяна», «Перамоўшчык» і «Чалавек на Месяцы», перш чым выканаў галоўныя ролі ў стужках «Амерыканскае хараство», «Ілюзіяніст», «На ўзбочыне», «Накдаўн», «Джон Адамс», «Халодныя душы» і «Перамагай!». Двойчы лаўрэат прэміі «Залаты глобус»: як найлепшы акцёр у міні-серыяле або тэлефільме («Джон Адамс») і як найлепшы акцёр у камедыі або мюзікле («Версія Барні»).
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| ф | Шоу Трумана | The Truman Show | Сайман, аператар «Шоу Трумана» | |
| ф | Выратаваць радавога Раяна | Saving Private Ryan | сяржант Уільям Хіл | |
| ф | Дом вялікай матулі | Big Momma's House | Джон Максвел | |
| ф | Ілюзіяніст | The Illusionist | інспектар Уль | |
| ф | 12 гадоў рабства | 12 Years a Slave | Тэафілус Фрыман | |
| ф | Ратуючы містэра Бэнкса | Saving Mr. Banks | Ральф | |
| 2013 | с | Абацтва Даўнтан | Downton Abbey | Гаральд Левінсан |
| ф | Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне | The Amazing Spider-Man 2: Rise of Electro | Насарог | |
| ф | Пакінутыя | The Holdovers | Пол Ханэм |