Абдулазіз Лавал
Поўнае імя | Абдулазіз Абідэмі Лавал | |||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 20 снежня 1992[1] (30 гадоў) | |||
Грамадзянства |
![]() |
|||
Пазіцыя | паўабаронца | |||
Інфармацыя пра клуб | ||||
Клуб |
![]() |
|||
Нумар | 20 | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
Абдулазіз Лавал (нар. 20 снежня 1992) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Нафтан» з Наваполацка.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку 2011 года праходзіў прагляд у беларускім клубе «Дынама» з Мінска, аднак у выніку стаў іграком наваполацкага «Нафтана», падпісаўшы пяцігадовы кантракт[2]. У складзе «Нафтана» доўгі час выступаў за дубль. У першай палове сезону 2013, калі галоўным трэнерам навапалачан быў Павел Кучараў, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў за яе, а пазней зноў стаў выступаць толькі за дубль.
Улетку 2015 года далучыўся да асновы «Нафтана». 16 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу з «Віцебскам» (3:0). Пазней замацаваўся ў стартавым складзе навапалачан. У першай палове сезону 2016 рэдка з’яўляўся на полі з-за траўм, але пазней вярнуў месца ў старце. У сезоне 2017 быў адным з асноўных апорных паўабаронцаў навапалачан, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У 2018—2022 гадах гуляў за «Нафтан» у Першай лізе, дзе быў адным з асноўных ігракоў.
У лютым 2023 года, пасля вяртання «Нафтана» ў Вышэйшую лігу, падпісаў новы кантракт з клубам[3].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Нафтан | ![]() |
0 | 0 |
2012 | дубль | Нафтан | ![]() |
28 | 4 |
2013 | дубль | Нафтан | ![]() |
22 | 0 |
2014 | дубль | Нафтан | ![]() |
27 | 0 |
2015 | Д1 | Нафтан | ![]() |
9 | 0 |
2016 | Д1 | Нафтан | ![]() |
16 | 0 |
2017 | Д1 | Нафтан | ![]() |
28 | 0 |
2018 | Д2 | Нафтан | ![]() |
27 | 0 |
2019 | Д2 | Нафтан | ![]() |
26 | 4 |
2020 | Д2 | Нафтан | ![]() |
24 | 1 |
2021 | Д2 | Нафтан | ![]() |
29 | 0 |
2022 | Д2 | Нафтан | ![]() |
22 | 2 |
Зноскі
- ↑ Abdulaziz Laval // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Абдулазиз Лавал: ту футболку купил в магазине в Витебске
- ↑ Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (руск.) . pressball.by (3 лютага 2023). Праверана 3 лютага 2023.