Перайсці да зместу

Абдул Рахман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдул Рахман
малайск.: Abdul Rahman Putra Al-Haj ibni Almarhum Sultan Abdul Hamid Halim Shah
малайск.: عبد الرحمن ڤوترا الحاج ابن المرحوم سلطان عبد الحميد حليم شاه
1-ы Prime Minister of Malaysia[d]
31 жніўня 1957 22 верасня 1970
Пераемнік Абдул Разак бін Хусейн
Minister of Foreign Affairs of Malaysia[d]
31 жніўня 1957 2 лютага 1959
Prime Minister of Malaysia[d]
1 жніўня 1955 31 жніўня 1957
Minister of Foreign Affairs of Malaysia[d]
1 верасня 1960 22 верасня 1970
Malaysian National Council for Islamic Religious Affairs chairman[d]
17 кастрычніка 1968 22 верасня 1970

Нараджэнне 8 лютага 1903(1903-02-08)[1][2][…]
Смерць 6 снежня 1990(1990-12-06)[2] (87 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Abdul Hamid Halim of Kedah[d]
Жонка Sharifah Rodziah Syed Alwi Barakbah[d]
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тунку Абдул Рахман Путра аль-Хадж (8 лютага 1903, Алур-Сетар — 6 снежня 1990, Куала-Лумпур) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Малайзіі.

Першы прэм’ер-міністр незалежнай Малайскай Федэрацыі.

Сёмы сын султана Кедаха (Брытанская Малая) Абдул Хаміда Шаха і яго чацвёртай жонкі, Чэ Манжалары, дачкі тайскага правінцыйнага чыноўніка. Адзінакроўны брат султана Бадлішаха.

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт у 1925 годзе. Пасля вяртання на радзіму знаходзіўся на дзяржаўнай службе. Падчас японскай акупацыі Малаі (снежань 1941—1945 гг.) — у адміністрацыі султанату ў Кедаху. Пасля вайны атрымаў допуск да юрыдычнай практыкі і працаваў у пракуратуры Куала-Лумпура.

У 1951 годзе ўзначаліў Аб’яднаную малайскую нацыянальную арганізацыю (АМНА) — палітычную сілу, якая прадстаўляла малайскую абшчыну краіны. У 1955 годзе, пасля аб’яднання трох нацыянальных партый (ОМНО, Кітайскай асацыяцыі Малаі і Індыйскага кангрэса Малаі) у Саюзную партыю Малаі, стаў яе старшынёй. Пасля перамогі Саюзнай партыі на парламенцкіх выбарах 1955 года — галоўны міністр і міністр унутраных спраў Малайскай Федэрацыі.

У студзені 1956 года ўзначальваў дэлегацыю на перамовах з брытанскім урадам у Лондане пра неадкладнае прадастаўленне Малаі ўнутранага самакіравання, а ў далейшым — незалежнасці. Пасля абвяшчэння незалежнасці 31 жніўня 1957 года застаўся на чале ўрада, як прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Малайскай Федэрацыі (з 1963 — Малайзіі).

У 1961 годзе вылучыў план аб’яднання Малайскай федэрацыі і калоній Вялікабрытаніі Сінгапура, Сабаха, Саравака і Брунея ў Федэрацыю Малайзія. 16 верасня 1963 года аб’яднанне адбылося (без Брунея; Сінгапур выйшаў са складу 9 жніўня 1965 года).

Пасля міжнацыянальных сутыкненняў (май 1969 года) сышоў у адстаўку (у 1970 годзе) і адышоў ад палітычнай дзейнасці.

У 1969—1973 гадах займаў пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі «Ісламская канферэнцыя».

У 1983 годзе Абдул Рахман быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй караля Фейсала.

  1. Абдул Рахман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1 : А — Ангоб. — С. 16. Праверана 27 ліпеня 2016.
  2. 1 2 Tunku Abdul Rahman Putra Alhaj // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.