Аблога Марыенбурга (1410)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аблога Марыенбурга, 1410)
Jump to navigation Jump to search
Аблога Марыенбурга (1410)
Асноўны канфлікт: Частка «Вялікай вайны» 1409—1411 гадоў
Panorama of Malbork Castle, part 4.jpg
Марыенбургскі замак
Дата 26 ліпеня19 верасня 1410
Месца Марыенбургскі замак
Вынік аблога не ўдалася
Праціўнікі
Kingdom of Poland-flag.svg Каралеўства Польскае
Alex K Grundwald flags 1410-03.svg Вялікае Княства Літоўскае
Insignia Germany Order Teutonic.svg Тэўтонскі ордэн
Камандуючыя
Уладзіслаў II Ягайла
Вітаўт Вялікі
Генрых фон Плаўэн
Сілы бакоў
15,000 палякаў
11,000–12,000 літвінаў[1]
3,000 рэзерв
1,427 выжылых з Грунвальда
200 маракоў з Данцыга (Гданьск)[2]

Аблога Марыенбурга — двухмесяцовая аблога замку ў Марыенбургу (Мальбарка), сталіцы манаскай дзяржавы Тэўтонскага ордэна. Аб'яднаныя польскія і літоўскія войскі пад камандваннем Уладзіслава II Ягайлы і вялікага князя Вітаўта асаджалі замак з 26 ліпеня па 19 верасня 1410 года з мэтай далейшага заваявання Прусіі пасля грандыёзнай перамогі ў Грунвальдскай бітве. Тым не менш, тэўтонская крэпасць вытрымала аблогу, і крыжакі былі вымушаны адмовіцца толькі ад невялікай часткі сваіх тэрыторый паводле Торунскага міру 1411 года. Абаронца Марыенбурга Генрых фон Плаўэн зрабіў сабе рэпутацыю выратавальніка крыжацкага ордэна ад татальнага знішчэння.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Саюзныя польскія і літоўскія войскі ўварваліся ў Прусію ў ліпені 1410 года з мэтай захапіць Марыенбург. Іхні шлях быў заблакаваны тэўтонскімі рыцарамі, якія сабралі ўсе саюзныя сілы ў вырашальнай бітве пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года. Крыжакі пацярпелі разгромнае паражэнне, пакінуўшы большасць свайго камандвання забітымі альбо захопленымі. Пераможныя войскі Літвы і Польшчы заставаліся на полі боя яшчэ тры дні; цягам гэтага часу Генрых фон Плаўэн і комтур горада Швеца (Свецэ) арганізавалі абарону Марыенбурга[1]. Фон Плаўэн не ўдзельнічаў у бітве, таму што яму даверылі кіраваць рэзервовымі войскамі Швеца колькасцю 3000 чалавек. Канчаткова не высветлена, ці фон Плаўэн рушыў да Марыенбурга паводле ранейшых інструкцый вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена, ці ён праявіў уласную ініцыятыву, каб кампенсаваць нястачу кіраўніцтва[1]. Як толькі польска-літоўскія сілы падыйшлі да Марыенбурга, тры крыжацкія крэпасці — Гогенштайн (Альштынек), Астэрод (Аструда) і Хрыстбург (Дзежгань) — здаліся без супраціву. Саюзныя войскі прасоўваліся павольна, праходзячы ў сярэднім каля 15 км за дзень, даючы час фон Плаўэну канчаткова арганізаваць абарону. Гэтая затрымка крытыкуецца сучаснымі гісторыкамі як адна з найвялікшых польска-літоўскіх тактычных памылак і з'яўляецца тэмай для шматлікіх навуковых тэорый[3].

Аблога[правіць | правіць зыходнік]

Карта ваенных перамяшчэнняў Грунвальдскай кампаніі

Асноўныя польска-літоўскія сілы прыбылі толькі 26 ліпеня 1410 года[2]. Днём таму фон Плаўэн загадаў спаліць невялікае мястэчка звонку Марыенбургскай крэпасці, пазбавіць саюзных салдат прытулку і ачысціць гэта месца для поля бою[4]. Аблога была неінтэнсіўнай: польскі кароль Ягайла быў упэўнены, што Прусія ўжо пала і прускія землі пачалі расхоплівацца мясцовым дваранствам. Ён адаслаў некалькі груп войск захапіць невялікія замкі, якія ўжо былі пакінуты без гарнізонаў[5]. Толькі восем замкаў засталіся ў руках тэўтонцаў[6]. Крыжакам было дазволена камунікаваць са сваімі саюзнікамі[2]. Яны адправілі дэлегатаў да караля Венгрыі Жыгімонта і караля рымскага і чэшскага Вацлава IV, якія забяспечылі ордэн грашовай пазыкай на збор наймітаў і паабяцалі надаслаць багемскія і мараўскія ваенныя падмацаванні да канца верасня. Лівонскі ордэн надаслаў 500 чалавек, як толькі скончыўся трохмесячны перыяд перамір'я з Літвой[2]. Аблога, якая трымала сілы Ягайлы ў адным месцы, дапамагла арганізаваць абарончыя сілы ў іншых частках Прусіі[7]. Асаджаючыя войскі чакалі капітуляцыі свайго ворага і не былі падрыхтаваны да доўгатэрміновага бою з-за нястачы амуніцыі, баявога духу і церпячы разрослую эпідэмію дызентэрыі[8]. Шляхта хацела вярнуцца дамоў, а найміты хацелі атрымаць плату за свой удзел. Літоўскія войскі пад камандваннем Вітаўта былі першымі, якіх адклікалі[8]. Урэшце аблога была перанесена на 19 верасня. Перад адыходам Ягайла пабудаваў крэпасць у Штуме, за поўдзень ад Марыенбурга, спадзяючыся і далей аказваць ціск на крыжакоў[9]. Польска-літоўскія сілы вярнуліся назад у Літву і Польшчу, пакідаючы польскія гарнізоны ў замках, якія ўжо былі абложаны альбо захопленыя[8].

Вынікі і наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля адступлення польска-літоўскіх войскаў крыжакі пачалі адваёўваць свае старыя замкі. Да канца кастрычніка пад кантролем палякаў засталіся толькі чатыры крыжацкія крэпасці — прымежныя мястэчкі Торна (Торунь), Нешаў (Нешава), Рэгдэн (Радзынь-Хелмінскі) і Страсбург (Бродніца)[10]. Ягайла сабраў новае войска і нанёс чарговае паражэнне крыжакам у бітве пад Карановам 10 кастрычніка 1410 года[11]. Фон Плаўэн, карыстаючыся сваёй рэпутацыяй героя Марыенбурга, у лістападзе быў абраны новым вялікім магістрам. Фон Плаўэн хацеў працягнуць ваенныя дзеянні, але ён не мог не прыслухацца да сваіх дарадчыкаў і быў вымушаны весці мірныя перамовы[12]. Торунскі мір быў падпісаны 1 лютага 1411 года. Гэты акт разглядаецца за дыпламатычную перамогу крыжакоў, бо яны адмовіліся толькі ад невялікай часткі сваіх тэрыторый. Аблога Марыенбурга і пазнейшы Торунскі мір лічацца няўсцешлівымі вынікамі грандыёзнай бітвы пад Грунвальдам[5].

Замак Марыенбург быў захоплены палякамі падчас Трынаццацігадовай вайны (1454—66).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Turnbull 2003, С. 73
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Turnbull 2003, С. 74
  3. Urban 2003, С. 162
  4. Urban 2003, С. 161
  5. 5,0 5,1 Urban 2003, С. 164
  6. Ivinskis 1978, С. 342
  7. Urban 2003, С. 163
  8. 8,0 8,1 8,2 Turnbull 2003, С. 75
  9. Urban 2003, С. 165
  10. Urban 2003, С. 166
  11. Turnbull 2003, С. 76
  12. Urban 2003, С. 172—173

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ivinskis, Zenonas (1978), Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties, Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija, LCC 79346776 (літ.) 
  • Turnbull, Stephen (2003), Tannenberg 1410: Disaster for the Teutonic Knights, Campaign Series, 122, London: Osprey, ISBN 9781841765617 (англ.) 
  • Urban, William (2003), Tannenberg and After: Lithuania, Poland and the Teutonic Order in Search of Immortality (Revised ed.), Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, ISBN 0-929700-25-2 (англ.)