Абраам Аянедэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абраам Аянедэль
 
Адукацыя:
Дзейнасць: юрыст, палітык, суддзя, адвакат
Нараджэнне: 25 мая 1874(1874-05-25)
Смерць: 28 студзеня 1954(1954-01-28) (79 гадоў)

Абраам Аянедэль Уруція (ісп.: Abraham Oyanedel Urrutia; 25 мая 1874 — 28 студзеня 1954) — чылійскі юрыст, займаў пасаду прэзідэнта Чылі на працягу 82 дзён у 1932 годзе.

Вывучаў права ва Універсітэце Чылі ў Сант'яга, а ў 1897 годзе атрымаў дыплом юрыста. У 1891 годзе прымаў удзел у чылійскай грамадзянскай вайны на баку арміі Кангрэсу.

У 1927 годзе быў прызначаны членам Вярхоўнага суда Чылі, пасля стаў яго старшынёй. 2 кастрычніка 1932 года, у сувязі з паўстаннем гарнізонаў у Антафагаста і Кансепсьёне, прэзідэнт Барталамэ Бланш падаў у адстаўку і перадаў уладу Аянедэлю. Уся яго дзейнасць на гэтай пасадзе звялася да арганізацыі правядзення усеагульных выбараў, на якіх перамог Артура Алесандра, якому Аянедэль перадаў паўнамоцтвы на Каляды, 24 снежня 1932 года.