Патрысіа Эйлвін
Патрысіа Эйлвін ісп.: Patricio Aylwin Azócar | |
![]() | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта, адвакат |
Месца працы | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Нараджэнне | 26 лістапада 1918[1][2][…] |
Смерць | 19 красавіка 2016[4][2][…] (97 гадоў) |
Пахаванне | |
Бацька | Miguel Aylwin Gajardo[d] |
Жонка | Leonor Oyarzún[d] |
Дзеці | Mariana Aylwin Oyarzún[d] |
Аўтограф | |
Узнагароды | |
Патрысіа Эйлвін Асакар (ісп.: Patricio Aylwin Azócar, 26 лістапада 1918 Вінья-дэль-Мар, Чылі — 19 красавіка 2016, Сант’яга, Чылі) — чылійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 33-і прэзідэнт Чылі з 11 сакавіка 1990 па 11 сакавіка 1994 г.
Нарадзіўся ў прыгарадзе буйнога горада Вальпараіса, быў старэйшым дзіцём сярод пяці дзяцей сваіх бацькоў.
У 1943 годзе ён скончыў Чылійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці юрыст. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Папскім Каталіцкім універсітэце Чылі ў Сант’яга. У гэты час ён стаў адным з заснавальнікаў найбуйнейшай у Чылі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1950 — 1970-я гады неаднаразова абіраўся старшынёй Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.
З 1965 года сенатар, у 1971—1973 гг. старшыня сената. У гэтую эпоху і адбыўся захоп улады ў Чылі генералам Аўгуста Піначэтам. Нацыянальны Кангрэс Чылі быў распушчаны, усе партыі ў краіне забароненыя. З 1980 года Патрысіа Эйлвін ўзначаліў барацьбу апазіцыі за дэмакратычныя выбары ў краіне.
У 1988 годзе ХДП стварыла сумесна з Сацыялістычнай партыяй Чылі і іншымі партыямі Кааліцыю партый за дэмакратыю (ККД), якая на выбарах 1989 года вылучыла Эйлвіна кандыдатам у прэзідэнты. Эйлвін перамог, набраўшы 55 % галасоў і стаў першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам Чылі пасля дыктатуры Піначэта.
На наступных выбарах у 1993 годзе ККД вылучыла кандыдатам у прэзідэнты Эдуарда Фрэя.
Зноскі
- ↑ Patricio Aylwin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 https://www.nytimes.com/2016/04/20/world/americas/patricio-aylwin-president-who-guided-chile-to-democracy-diesat-97.html
- ↑ 3,0 3,1 Patricio Aylwin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.latercera.com/noticia/politica/2016/04/674-675443-9-muere-patricio-aylwin-a-los-97-anos-el-primer-presidente-de-chile-tras-el.shtml
- Выпускнікі Чылійскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 26 лістапада
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Чылі
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Сант’яга
- Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
- Кавалеры ордэна Ямайкі
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
- Асобы
- Прэзідэнты Чылі