Герман Рыеска
| Герман Рыеска | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Анібал Занарту (в. а..) | ||||||
| Пераемнік | Педра Монт | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
28 мая 1854[1] |
||||||
| Смерць |
8 снежня 1916[1] (62 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Mauricio Riesco[d][3] | ||||||
| Маці | Carlota Errázuriz Zañarta[d][3] | ||||||
| Жонка | María Errázuriz[d] | ||||||
| Дзеці | Germán Ignacio Riesco[d] | ||||||
| Нацыянальнасць | чыліец | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Герман Рыеска (ісп.: Germán Riesco, 28 мая 1854 — 8 снежня 1916, Сант’яга) — чылійскі юрыст і палітычны дзеяч, прэзідэнт Чылі ў 1901—1906 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў семінарыі, затым на юрыдычным факультэце Чылійскага ўніверсітэта, які скончыў у 1875 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць адваката. У перыяд з 1870 па 1898 год працаваў на судовай сістэме. У 1900 годзе ён стаў сенатарам, а год праз высунуў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта. Выйграў выбары ў Педра Монта. Быў прыведзены да прысягі 18 снежня 1901 года. Прэзідэнцтва Рыеска прыйшлося на час палітычнага крызісу ў Чылі, урады змяняліся ў сярэднім кожныя тры з паловай месяцы. Несумнеўным дасягненнем яго дзейнасці была дамова з Балівіяй, падпісанай 20 кастрычніка 1904 годзе. Ён таксама падпісаў Майскія пакты з Аргенцінай па мірным урэгуляванні памежных спрэчак. Як былы работнік сістэмы правасуддзя надаваў вялікае значэнне стварэнню адпаведнай прававой базы для гэтай галіны жыцця — быў прыняты Крымінальна-працэсуальны кодэкс (1902) і Крымінальна-працэсуальны кодэкс (1906). Урад таксама актыўна ўдзельнічаў ў галіне адукацыі — было адкрыта шэраг новых школ і школ-інтэрнатаў. 22 кастрычніка 1905 група з самых бедных жыхароў сталіцы рушыла на Палац Ла-Манеда ў знак пратэсту супраць урада, які штучна падтрымліваў высокія цэны на мяса. Калі прэзідэнт не выйшаў да пратэстоўцаў, натоўп пачаў штурмаваць прэзідэнцкую рэзідэнцыю — у выніку беспарадкаў за тыдзень загінула ад 200 да 250 чалавек і 500 атрымалі раненні. Рыеска падаў адстаўку 18 снежня 1906 года, адмаўляючыся ад удзелу ў грамадскім жыцці.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герман Рыеска
