Абрам Ільіч Жораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрам Ільіч Жораў
Дата нараджэння 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 1943
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Член у

Абрам Ільіч Жораў (1907, г. Магілёў — 1943) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і шорніка і краўчыхі. У сям’і было чацвёра сыноў[1]. Скончыў у 1929 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Служыў у лётнай вайсковай часці ў Гатчыне. Пасля некалькі гадоў жыл у Ленінградзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.

У час Вялікай Айчыннай вайны згінуў без весткі ў баях ва Украіне[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя творы (гіпс) — «Качагар», «Плытагоны», «Лён», «С. Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам» (усе 1930-я гг.), праект помніка дукорскім партызанам (1940), «М. Ю. Лермантаў» (барэльеф, 1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Менску (19321934), беларускага павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939). Пасля вайны работа «Альпініст» знаходзілася каля кінатэатра «Піянер» у Мінску[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 годзе ажаніўся з Фаінай Плоткінай, меў дачку Святлану[2].

Зноскі

  1. Могилевчане и могилевская жизнь в воспоминаниях(недаступная спасылка)
  2. а б в РУБИНЫ ОТ КНЯЖНЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]