Абрам Іосіфавіч Міхельсон
Абрам Іосіфавіч Міхельсон | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 1971 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія, уралогія і нефралогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1956) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Абрам Іосіфавіч Міхельсо́н[1] (4 сакавіка 1902, Мінск — 23 сакавіка 1971, Мінск) — вучоны, хірург і уролаг, доктар медыцынскіх навук (1956), прафесар (1960), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. У 1928 годзе скончыў медыцынскі факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на Негарэльскім ўрачэбным участку і ў Койданаўскай раённай бальніцы (Мінская вобласць)[2]. У 1931—1941 і 1945—1958 гг. у Мінскім медыцынскім універсітэце, у 1941—1944 гадах у Башкірскім медыцынскім інстытуце[2]. У 1958—1971 гадах А. І. Міхельсон на пасадзе загадчыка кафедрай уралогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
19 сакавіка 1971 года быў зверскі расстраляны ў час прыёму хворых ў паліклініцы Мінскай абласной бальніцы[2]. Памёр 23 сакавіка 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]А. І. Міхельсону належаць навуковыя працы хірургіі, уралогіі, нефралогіі. Займаўся распрацоўкай метадаў дыягностыкі і лячэння прыроджаных захворванняў органаў мочапалавой сістэмы. Аўтар аперацыі пузырна-кішэчнага сувусця, выкарыстоўваемай у практыцы лячэння хворых на прыроджаныя анамаліі мачавога пузыра.
Сярод апублікаванага:
- Методика исследования урологических больных. 2 изд. — Мн., 1955.;
- Оперативное лечение недержания мочи на почве врождённых аномалий мочевой системы. — Мн., 1957.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ а б в г д Міхельсон, Абрам Іосіфавіч (доктар медыцынскіх навук; уралогія; хірургія; 1902—1971) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхельсон Абрам Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 486. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 23 сакавіка
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хірургі СССР
- Уролагі СССР
- Ахвяры забойстваў