Абрахам Антоні Гену

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абрахам Антоні Гену
Працы і дасягненні
Архітэктурны стыль:

барока, ракако

Найважнейшыя пабудовы:

Лявонпальская сядзіба

Абрахам Антоні Гену — італьянскі архітэктар XVIII стагоддзя[1][2]. Інспектар па будаўніцтву ў князёў Агінскіх[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў запрошаны з Вільні[3] Тадэвушам Агінскім для будаўніцтва палаца ў былой вёсцы Ганута Смаргонскага раёна[4] (1760-70-я г.). Аўтарам праекта з'яўляецца архітэктар, вядомы астраном, прафесар Віленскага ўніверсітэта Тамаш Жаброўскі. Палац не захаваўся, але вядома, што ён быў пабудаваны ў стылі барока з элементамі ракако. Некаторыя мастацтвазнаўцы лічаць яго шэдэўрам ракако[1]. Непадалёк ад уваходу А. Гену пабудаваў капліцу, якая захавалася дасюль[1].

Таксама стварыў Лявонпальскую сядзібу[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 белорусского композитора Огинского (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Гену Абрахам Антоний // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
  3. Руины бывшей усадьбы Огинских (руск.) 
  4. Цяпер в. Ручыца, Вілейскі раён