Тамаш Жаброўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамаш Жаброўскі
Tomasz Żebrowski
Tomasz Żebrowski.PNG
Ігнацый Эгенфельдэр. Партрэт з малюнкам абсерваторыі (XVIII стагоддзе)
Дата нараджэння 24 лістапада 1714(1714-11-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1758(1758-03-18) (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, астраном, архітэктар
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Тамаш Жаброўскі на Вікісховішчы

Тамаш Жаброўскі (25 лістапада 1714, Новагародскі павет — 18 сакавіка 1758) — рымска-каталіцкі дзеяч, матэматык, архітэктар. Магістр філасофіі і вольных навук. Прадстаўнік мастацтва ракако[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме[2], потым на філасофскім (17351738)[1] і тэалагічным (17401744) факультэтах Віленскага ўніверсітэта[2], матэматыку, фізіку, астраномію і архітэктуру ў Вене і Празе[1].

Выкладаў Віленскай езуіцкай акадэміі (1752—1758) і Полацкім езуіцкім калегіуме[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя архітэктурныя работы: езуіцкі касцёл у Бабруйску (1745—1746), касцёл св. Ігнацыя і калегіум (1748—1750), абсерваторыя езуіцкага калегіума (1752—1753), псрабудова касцёла св. Яна (1756—58; усе ў Вільні), інтэр’ер кальвінскага збору ў Жодзішках Смаргонскага раёна (17571766); аўтар праекта касцёла бенедыкцінак у в. Крож (Літва). Кіраваў будаўніцтвам Полацкага езуіцкага кляштара, праектаваў (каля 1750) палац Агінскага ў Гануце (цяпер в. Ручыца) Ашмянскага павета[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. 2,0 2,1 Госцеў А. Жаброўскі Тамаш // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Госцеў А. Жаброўскі Тамаш // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.— 398 с.: іл. ISBN 985-09-0068-7
  • Жаброўскі Тамаш // Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Б. I. Сачанка — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 211—213. — 672 с. — 6000 экз. — ISBN 985-11-0016-1.(бел.) 
  • Календарыюм // «Czasopis» № 11/2004

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]