Сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх (Лявонпаль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сядзібна-паркавы ансамбль
Лявонпальская сядзіба
Lavonpal, siadziba (23.05.2007).jpg
Лявонпальская сядзіба
55°47′59,98″ пн. ш. 27°46′48,38″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Лявонпаль
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар А. Гену (магчыма, Т. Жаброўскі)
Заснавальнік М. Лапацінскі
Дата пабудовы 1750 
Будынкі
сядзібны дом • рэшткі флігеля • брамы з агароджай • фрагменты парку
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000561шыфр 212Г000561
Commons-logo.svg Сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх на Вікісховішчы

Сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры барока ў в. Лявонпаль (Мёрскі раён) на левым беразе Заходняй Дзвіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба ў пач. XX ст.

Створаная ў 1750 г. па заказе берасцейскага ваяводы М. Лапацінскага. Архітэктар А. Гену (магчыма, Т. Жаброўскі). За ўдзел Лапацінскіх у паўстанні 1831 г. разрабаваная і разбураная казакамі. У 18421845 гг. секвестраваная за пратэсты з боку ўладальнікаў і сялян супраць скасавання уніі.

Сядзіба выкарыстоўваецца як прафілакторый Мінскага інстытута культуры.

Касцёл Хрыста Валадара[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе гаспода адрамантаваная і прыстасаваная пад касцёл.

Была адведзеная цэнтральная прамавугольная у плане двухсветлавая зала (былая бальная) на франтальным фасадзе завершана фігурным франтонам, над якім у 1920-я гг. надбудавана сігнатурка з крыжом (адноўлена ў канцы 20 ст.). Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка сіметрычна-восевая, трохчасткавая. Цэнтральны двухпавярховы аб’ём і аднапавярховыя 6акавыя крылы аб’яднаны папярочным корпусам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі[1]..

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Брама і гаспода

З заходняга і паўднёвага бакоў сядзібы ўчастак агінае канал. Ансамбль мае сіметрычна-восевую кампазіцыю. Цэнтральнае месца ў кампазіцыі комплексу займае сядзібны дом. На восі сядзібы была пастаўленая ўязная брама з элементамі дарычнага ордара, пабудаваная на пачатку XIX ст. у стылі класіцызму (не збераглася).

Гаспода — мураваны аднапавярховы будынак з сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай структурай і двухпавярховай цэнтральнай часткай, накрытай двухсхільным дахам з фігурнымі франтонамі на тарцах. Бакавыя выцягнутыя крылы з двухсхільнымі дахамі выступаюць на галоўным і дваровым фасадах глыбокімі рызалітамі, завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Будынак мае высокі цокаль з лучковымі праёмамі, да галоўнага ўваходу вядзе шырокая лесвіца з тэрасай паміж двума маршамі. У дэкаратыўнай аздобе будынка выкарыстаная ордарная пластыка: канеліраваныя пілястры партала галоўнага ўвахода, прафіляваныя карнізы і абрамленні прамавугольных акон, якія мелі дэкор у стылі ракако, рустоўка і інш. У 1919 г. анфіладная сістэма планіроўкі дома заменена калідорнай. Да перабудовы першы паверх цэнтральнага аб'ёму займалі прасторны вестыбюль і квадратная ў плане парадная зала, на другім размяшчаліся жылыя пакоі.

Флігель

За домам і курданёрам, які ўтваралі два мураваныя двухпавярховыя флігелі (збярогся заходні), размешчаны прамавугольны фрагмент рэгулярнага тэрасавага парку, абмежаванага каналамі. У XIX ст. насаджэнні набылі пейзажную арганізацыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ЛЯВОНПАЛЬСКІ КАСЦЁЛ ХРЫСТА ВАЛАДАРА