Агароднікі (Казловіцкі сельсавет)
Выгляд
Вёска
Агароднікі
| ||||||||||||||||||
Агаро́днікі[1] (трансліт.: Aharodniki, руск.: Огородники) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Казловіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адна з вёсак слуцкіх выбранцаў.
У пачатку XX ст. у складзе Цараўскай воласці Слуцкага павета, 65 двароў, звыш за 400 жыхароў. На 1 студзеня 1998 года — 132 двары, 308 жыхароў.
Ёсць базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама.
На могілках 2 брацкія магілы савецкіх воінаў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну. У 1969 г. і 1975 г. пастаўлены абеліск і стэла[2].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Рыгоравіч Кітуновіч (нар. 1917) — беларускі педагог.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Падзе́рскія Агаро́днікі
- ↑ Агароднікі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 550.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-31-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агароднікі (Казловіцкі сельсавет)