Агат
Агат | |
---|---|
![]() | |
Формула | SiO2 |
Колер | Белы, шэры, блакітны, буры, чырвоны, чорны |
Колер рысы | Белая |
Цвёрдасць | 6—7 |
Агат — мінерал, схаванакрышталічная разнавіднасць кварца, уяўляе сабой тонкавалакністы агрэгат халцэдона з паласатай ці плямістай тэкстурай або дэкаратыўнымі ўключэннямі.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Знакаміты вучоны старажытнасці Пліній Старэйшы лічыў, што назва паходзіць ад ракі Ахатэс (стар.-грэч.: Ἀχάτης) на Сіцыліі (магчыма, сучасная Карабі ці Дзірыла), іншае тлумачэнне — ад грэчаскага «ἀγαθός» — добры, шчаслівы. Часцей за ўсё малюнак агата нагадвае вока. Паводле адной са старажытных легенд, гэта вока нябеснага белага арла, які пасля бітвы з чорным ведзьмаком зваліўся на Зямлю і стаў каменем. А яго вока працягвае глядзець на людзей, аддзяляючы добрыя справы ад злых. Агат таксама завуць Вокам Творцы.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць: агаты (блакітнавата-шэрыя і белыя), агатавы оніхс (белыя і чорныя слаі), карнеалонікс (чырвоныя і белыя), сардонікс (чырвона-бурыя і белыя) і інш. Характар афарбоўкі — вясёлкавы. Бляск васковы да матавага. Цвёрдасць 6—6,5. Шчыльнасць каля 2,6 г/см³.
Утварэнне[правіць | правіць зыходнік]
Агаты павольна фармаваліся ва ўмовах, якія забяспечваюць праходжанне перыядычных хімічных рэакцый, звязаных з дыфузіяй і перанасычэннем злучэнняў крэмнія. Зоны агатаў могуць мець таўшчыню да 1,5 мкм.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Выкарыстоўваецца ў прыладабудаванні, як паўкаштоўны камень.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Агат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агат