Рычард Энтані Солсберы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рычард Энтані Солсберы
англ.: Richard Anthony Salisbury
Richard Salisbury.jpg
Дата нараджэння 2 мая 1761(1761-05-02)
Месца нараджэння Лідс
Дата смерці 23 сакавіка 1829(1829-03-23) (67 гадоў)
Месца смерці Лондан
Грамадзянства Англія
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера Батаніка
Альма-матар
Вядомы як батанік
Узнагароды і прэміі
член Лонданскага каралеўскага таварыства
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png

Рычард Энтані Солсберы (англ.: Richard Anthony Salisbury) (2 мая, 1761, Лідс, Англія — 23 сакавіка 1829, Лондан, Англія) — англійскі батанік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рычард Энтані нарадзіўся ў Лідсе, Англія, у сям'і Рычарда Маркхема. Сваё прозвішча ён змяніў на Солсберы для меркаванага фінансавага паляпшэння сваіх даследаванняў. Ён ажаніўся з Каралінай Стэйнфарт у 1796 годзе. У 1797 годзе нарадзілася дачка Элеанор, пасля чаго Рычард апынуўся ў вялікіх даўгах. Пазней быў арыштаваны за непраўдзівыя фінансавыя звесткі. Да 1802 годзе ён паправіў свае фінансавыя справы, купіўшы сабе дом.

Солсберы выступаў супраць сістэмы класіфікацыі Карла Лінея. Праўда, Солсберы быў вядомы тым, што шмат хто з батанікаў пазбягалі яго. Аднак ён быў педантычным батанікам, які зрабіў важкі ўнёсак у навуку.

Апублікаваныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Icones Stirpium rariorum, 1787
  • Prodromus Stirpium in horto ad Chapel Allerton, 1796
  • Disaertatio botanica de Erica, 1800
  • The Paradisus londinensis, 1805—1808
  • Genera of Plants, 1866, edited by J. E. Gray.