Агюст Эрбен
| Агюст Эрбен | |
|---|---|
| фр.: Auguste Herbin | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Auguste[1] |
| Дата нараджэння | 29 красавіка 1882[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 студзеня 1960[6][3][…] (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва, аўтар, дзеяч мастацтваў |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | кубізм[4], abstraction[d] і фавізм[9] |
| Уплыў | Pharaon de Winter[d] |
Агюст Эрбен (фр.: Auguste Herbin; 29 красавіка 1882, К’еві, кантон Кодры, Францыя — 31 студзеня 1960, Парыж) — французскі мастак, адзін з галоўных прадстаўнікоў геаметрычнага абстракцыянізму ў еўрапейскім мастацтве.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і мастака. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Лілі.
Мастацкія працы Эрбена дэманструюць шматлікія змены розных стыляў жывапісу. За яго першымі карцінамі ў стылі твораў Ван Гога ідуць палотны, напісаныя пад відавочным фавісцкім і кубічна-фігуратыўным уплывам.
Пачынаючы з 1913 года Агюст Эрбен стварае маляўнічыя, сакавітыя фігуратыўныя карціны; затым, у 1917—1921 гадах пераходзіць да абстрактна-геаметрычнага жывапісу, скульптуры і фрэсак. Пасля наступнага фігуратыўнага перыяду творчасці мастак выбірае ўжо канчаткова абстрактны жывапіс. Працы Агюста Эрбена аказалі прыкметны ўплыў на творчасць Віктора Вазарэлі і Оп-арт увогуле.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Французскі франк
- ↑ Auguste Herbin
- 1 2 Auguste Herbin — 5 — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- 1 2 Herbin, Auguste // Oxford Dictionary of Modern and Contemporary Art — Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта.
- 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 17 кастрычніка 2026.
- ↑ Auguste Herbin
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/auguste-herbin-1882 Праверана 4 лістапада 2024.
- ↑ https://museedemontmartre.fr/exposition/auguste-herbin/