Перайсці да зместу

Адамсан-Эрык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адамсан-Эрык
эст.: Adamson-Eric
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні эст.: Erich Carl Hugo Adamson
Дата нараджэння 18 жніўня 1902(1902-08-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1968(1968-12-02)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Узнагароды
Сайт adamson-eric.ekm.ee/ru/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адамсан-Эрык (эст.: Adamson-Eric, сапраўднае імя Эрык Карл Хуга Адамсан, шведск.: Erich Carl Hugo Adamson; 18 жніўня 1902, Тарту — 2 снежня 1968, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі мастак, дзеяч мастацтва і культуры.

Нарадзіўся 18 жніўня 1902 года ў Тарту ў шматдзетнай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, а пазней навучаўся ў пачатковай школе Каарытсэ. Працягнуў вучобу ў гімназіях — I Аляксандраўскай і Хуга Трэфнера. У 1920—1923 гадах наведваў лекцыі на юрфаку Тартускага ўніверсітэта вольнаслухачом. Таксама яго імя было ў спісе вучняў мастацкай школы «Палас». У 1923 годзе адправіўся за мяжу, паступіў у Мастацка-прамысловую школу Берлін-Шарлотэнбург. У 1925 годзе падарожнічаў па Італіі, праехаў ад Генуі да Неапаля, наведаў Капры.

Як жывапісец Эрык канчаткова сфармаваўся, прайшоўшы навучанне ў Парыжы (у 1924—1927 гадах). Ён быў студэнтам шэрагу вольных акадэмій, у тым ліку Каларосі, акадэміі Рансона і Манпарнаса, дзе выкладалі Ражэ Бісьер, Жорж Брак, Андрэ Лот і іншыя майстры.

Зноскі