Адам Цітус Пуслоўскі
Адам Цітус Пуслоўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1803 |
Месца нараджэння | вёска Пескі, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя |
Дата смерці | 5 сакавіка 1854 |
Месца смерці | Парыж, Францыя |
Месца пахавання | |
Бацька | Войцех Пуслоўскі |
Маці | Юзэфа з Друцкіх-Любецкіх[d] |
Адам Цітус Пуслоўскі (1803, вёска Пескі, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 5 сакавіка 1854, Парыж, Францыя) — шляхціц роду Пуслоўскіх.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дакладная дата нараджэння не вядома. Ахрышчаны 25 снежня 1803 г. Сын Войцеха Пуслоўскага і князёўны Юзэфы Францішкаўны Друцкай-Любецкай.
Служыў у арміі, пасля асеў у маёнтку Плянта на Піншчыне. На пачатку 1831 г. Адам Цітус, карнет Аляксандраўскага палка гусараў, знаходзіўся на канікулах у бацькоўскім маёнтку. У сувязі з паўстаннем 1830-1831 гг. вырашае арганізаваць паўстанцкі атрад, які выступаў за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага. Базай ён абраў маёнтак Плянты на Палессі, пасярод векавечных пушчаў. У хуткім часе атрад Адама Цітуса Пуслоўскага налічваў больш за 1000 чал., сярод якіх было шмат сялян Слонімскага і Кобрынскага паветаў.
Разбіты каля Нобеля. Пасля ў эміграцыі ў Прусіі і Францыі. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пуслоўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 7.