Юзаф Багданавіч Друцкі-Любецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Багданавіч Друцкі-Любецкі
Друцк
Друцк
стольнік аршанскі[d]

Род Друцкія-Любецкія
Бацька Багдан Казімір Друцкі-Любецкі[d]
Маці Тэрэза з Войнаў[d]
Жонка Вікторыя са Скірмунтаў[d]
Дзеці Францішак Друцкі-Любецкі

Юзаф Багданавіч Друцкі-Любецкі (? — ?) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Багдана і Тэрэзы з Войнаў.

Стольнік аршанскі[1].

2 жніўня 1719 года супраць яго распачалі працэс у Каронным Трыбунале апекуны Юзафа Станіслававіча Вэнжыка — дзядзькі арцыдыякан варшаўскі, канонік познанскі Міхал і кашталян Людвік Вэнжыкі, якія абвінавачвалі яго ў беспадстаўных прэтэнзіях да Ю. С. Вэнжыка як уладальніка в. Любча. 9 лютага 1723 года атрымаў дэкрэт Навагрудскага гродскага суда па справе супраць кашталянавай смаленскай N. Шчыт і чашніка літоўскага Юзафа Шчыта, адміністратара Кажан-Гарадоцкай воласці Валентага Дамброўскага па справе аб незаконным карыстанні сялянамі Кажан-Гарадоцкай воласці борцямі ў маёнтку Лунін, збіцці імі лоўчага Якуба Угрыновіча[1].

Перадаў жонцы ў 3-гадовае застаўное валоданне за 40 тыс. злотых маёнткі Лунін і Парахонск (застаўное права ад 23.04.1723), атрымаў асекурацыйны запіс ад падчашага парнаўскага Марцыяна Невяроўскага, якім той абавязваўся вярнуць перасаступлены яму за 15 тыс. злотых Дамінікам Радзевічам маёнтак Відзенічы пасля атрымання застаўной сумы (асекурацыйны запіс ад 27.11.1732)[1].

Супраць Юзафа Багданавіча і яго стрыечнага брата Юзафа Сымонавіча Друцкіх-Любецкіх у Галоўным трыбунале ВКЛ вёў працэс Юзаф Стэфанавіч Рабчыцкі па справе аб невыданні яму в. Станаўка, якая раней знаходзілася ў застаўным валоданні Стэфана Рабчыцкага (1729—1730), у выніку Ю. Рабчыцкі 9 кастрычніка 1731 года выдаў квіт Юзафу Багданавічу аб атрыманні грашовай кампенсацыі[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Вікторыяй са Скірмунтаў, дачкой гараднічага пінскага[1]. Меў сына Францішка (1741—1802), кашталяна пінскага.

Зноскі

  1. а б в г д Друцкія-Любецкія герба «Друцк» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я. С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2018. — С. 547-548. — 847 с. — ISBN 978-985-01-1252-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]