Адбіткі зярнят

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адбіткі зярнят — рэшткі раслінных дамешак у кераміцы часоў неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў. Вывучэнне ляпной керамікі з мэтай ідэнтыфікацыі ўключэнняў насення раслін з дапамогай метадаў біялагічных навук — адзін з накірункаў археабатанікі.

Ганчары наўмысна падсыпалі ў глінянае цеста, падрыхтаванае для лепкі посуду, разнастайныя арганічныя дамешкі, у т.л. расліннага паходжання. У раннім жалезным веку ў якасці штучных абястлушчвальнікаў выкарыстоўвалі зерне збожжавых — мяккай альбо цвёрдай пшаніцы, ячменю, проса, з бабовых — гароху і бобу. Разам з насеннем культурных раслін у фармавое цеста трапляла і пустазелле. Яно прадстаўлена адбіткамі мяшэя зялёнага і нізкага, жыта, куколю звычайнага, драсёна звычайнага і павойнага. У працэсе абпалу ляпнога посуду на звычайным вогнішчы пры тэмпературы 450—750 °С зярняты выгаралі, утвараючы пустоты-адбіткі. Уключэнні зярнят у посудзе насельніцтва мілаградскай культуры складаюць 0,5—2,5% (гарадзішчы Атрубы, Асарэвічы, Гарошкаў, Ліпнякі, Ліскі, Рассвет, Старакраснае, Чорнае, Чырвоная Горка, Ястрабка). Падобная з'ява зафіксавана на помніках днепра-дзвінскай культуры (гарадзішчы Крывель, Новае Сяло, Эсьмоны), культуры штрыхаванай керамікі (гарадзішчы Паліцкае, Прылепы, Пятровічы, Сарачы, Старыя Юркавічы, Шчаткава) і зарубінецкай культуры (гарадзішча Чаплін, селішчы Давыд-Гарадок, Рамель, Струга—1, Хотамель, могільнікі Атвержычы, Чаплін).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лашанкоў, М. І. Адбіткі зярнят / М. І. Лашанкоў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 20 — 21. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Лашанкоў, М., Траццякоў, Дз. Археабатанічныя матэрыялы жалезнага веку ў зборы Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі / Міхаіл Лашанкоў, Дзмітрый Траццякоў // Acta archaeological Albaruthenica. — 2007. — Vol. I. — С. 86 — 103.
  • Лашанкоў, М., Траццякоў, Дз. Палеаэтнабатанічныя даследаванні матэрыялаў з помнікаў ранняга жалезнага веку паўднёва-ўсходняй Беларусі / Міхаіл Лашанкоў, Дзмітрый Траццякоў // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2005. — № 20. — С. 56 — 61.
  • Лошенков, М. И. Археоботанические материалы с зарубинецкого селища Хотомель // Ботаника: Сб. науч. тр. Вып. 35. — Мн., 2008. – С.
  • Лошенков М.И. Новые материалы по земледелию населения милоградской культуры // Ботаника: Сб. науч. тр. Вып. 37. — Мн., 2009. – С.